Logo Polskiego Radia
Print

Беларускія фольк-сустрэчы адбыліся ў Міхалове на Падляшшы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.08.2017 15:24
  • Беларускія сустрэчы.mp3
Перад публікай выступілі дваццаць чатыры гурты з абодвух бакоў мяжы.
www.pixabay.com

Народныя аматарскія хоры, капэлы, моладзевыя выканаўцы ды калектывы зь Беларусі й Латвіі. Такая разнастайная праграма была прапанаваная гмінай Міхалова наведвальнікам “Беларускіх фольк-сустрэчаў”. Мерапрыемства прайшло ў гарадзкім амфітэатры ля вадасховішча.

Перад публікай выступіла дваццаць чатыры гурты з абодвух бакоў мяжы. Можна было таксама паспрабаваць стравы традыцыйнай кухні, набыць вырабы народных майстроў ды прыняць удзел у розных конкурсах.

“Беларускія фольк-сустрэчы” занялі месца “Прымацкай бяседы” ў культурніцкім календары Міхалова. Пад новай назвай імпрэза прайшла ўжо трэці раз. А на “Беларускіх фольк - сустрэчаx” у Міхалове пабывала Анна Пятроўская.

слухайце рэпартаж у далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт