Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы хутка расьце папулярнасьць дзіцячых лягераў мілітарнага характару

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 12.08.2017 13:40
«Дзеці хочуць страляць, поўзаць, залазіць у бункеры, вучыцца разьміноўваць нібыта замініраваныя палі».
Фота мае ілюстрацыйны характар.Фота мае ілюстрацыйны характар.photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0.

Newsweek: Выбар падобных лягераў вялікі. Напрыклад, праграма «Малы камандас» прадугледжвае абучэньне антытэрарыстычнай тэхніцы, навуцы стральбы, псыхалёгія выжываньня ў цяжкіх умовах.

«Мы не пасьпяваем, ёсьць столькі жадаючых», – прызнае Ян Хмялёўскі, які ладзіць лягер такога тыпу ў Борным Сулінове. «Дзеці хочуць страляць, поўзаць, залазіць у бункеры, вучыцца разьміноўваць нібыта замініраваныя палі», – расказвае Хмялёўскі. У яго лягеры інсцэніруецца вайна, узрываюцца пэтарды, дымавыя шашкі. «Каб было крыху больш адрэналіну», – тлумачыць арганізатар. Месцы ў лягеры зарэзэрваваныя ня толькі на гэты год, але і на наступны.

Псыхоляг Эва Жэромска ў шоку ад такой папулярнасьці мілітарных лягераў. «Там ня вучаць абараняцца, але вучаць прадуманай агрэсіі», – гаворыць спэцыяліст. «Я не разумею, што адбываецца з нашай краінай? З намі? Яшчэ нядаўна, калі паяўляліся здымкі з краін, дзе ідзе вайна, на якіх былі дзеці са зброяй, то мы абураліся, як можна дзецям даць зброю. А цяпер што мы робім? Даем зброю, вучым страляць. Хоць у нас няма вайны і няма ніякай патрэбы, каб узбройваць дзяцей».

Інструктары не разумеюць, у чым праблема і кажуць: «Гэта ж усё не па сапраўднаму». «Калі я быў дзіцём, то таксама бегаў, страляў. Адзінае, замест кулямётаў у нас былі палкі. Адны былі палякамі, іншыя – немцамі», – гавораць адзін з інструктараў Міраслаў Гурскі. Паводле яго, нічога не памянялася. Толькі цяпер у дзяцей зброя, якая выглядае як сапраўдная.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт