Logo Polskiego Radia
Print

Экспэрт: У справе прафсаюзаў наўрад ці нехта застанецца за кратамі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.08.2017 16:58
  • незалежныя прафсаюзы.mp3
На пачатку жніўня пачалася новая хваля рэпрэсій супраць незалежнага прафсаюзу РЭП.
pixabay.com/Public Domain CC0

2 жніўня Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў затрымаў лідараў Прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) па абвінавачваньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
Некалькі незалежных прафсаюзаў, якія перажылі дзесяцігодзьдзі абмежаваньня дзейнасьці з боку дзяржавы, застаюцца адной з наймацнейшых апазыцыйных сілаў у краіне.
Пра сытуацыю вакол прафсаюзаў мы размаўляем з каардынатарам праектаў Цэнтра Астрагорскага Вадзімам Смокам. Экспэрт кажа, што існуе некалькі вэрсій, чаму рэжым вырашыўся на такі крок у дачыненьні да прафсаюзу РЭП.
В. Смок: Многія лічаць, што гэта пакараньне за актыўны ўдзел у акцыях пратэсту супраць закону аб дармаедах увесну. Другая вэрсія гаворыць пра тое, што тэрмін важнасьці спраў аб ухіленьні аб падатках складае сем гадоў. Таму справа з 2011 году хутка страціць актуальнасьць. Таму ўлады сьпяшаюцца ўсё ж такі пакараць прафсаюзы за старыя справы, калі яны ўвогуле мелі месца.
Гаворачы пра перасьлед беларускіх незалежных прафсаюзаў увага зьвяртаецца на патрэбу міжнароднай падтрымкі. Вадзім Смок пацьвярджае, што яна вельмі істотная і нагадвае, як рэпрэсіі супраць незалежных прафсаюзаў прывялі да выключэньня Беларусі з эўрапейская сыстэмы мытных прэфэрэнцый у 2006 годзе. У выніку Беларусь страціла сотні мільёнаў даляраў.
На думку экспэрта, цяжка прагназаваць, чым завершыцца справа. Магчыма, як і ў выпадку Белага легіёну, справу будуць зацягваць.
В. Смок: Магчыма, гэта была прыватная ініцыятыва нейкага чыноўніка, а не мэтанакіраваная стратэгія. Таму справу могуць звычайна зачыніць. Нават калі справу давядуць да канца і будуць спаганяць штраф, то наўрад ці нехта застанецца за кратамі.
Поўная размова з Вадзімам Смокам у далучаным гукавым файле.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт