Logo Polskiego Radia
Print

Герхард Шрэдэр атрымаў працу ў «Роснафце»

PR dla Zagranicy
Vasil Sadouski 17.08.2017 18:42
Як адзін з топ-мэнэджэраў ды член савету дырэктараў, былы канцлер Нямеччыны штогод будзе зарабляць 600 тысячаў эўра.
Gerhard SchröderGerhard Schröderwikimedia commons/Olaf Kosinsky (Own work)/CC BY-SA 3.0

Герхард Шрэдэр атрымаў працу ў «Роснафце». Як адзін з топ-мэнэджэраў ды член савету дырэктараў, былы канцлер Нямеччыны штогод будзе зарабляць 600 тысячаў эўра. Гэтай тэме прысьвечаны адзін з матэрыялаў сьвежага нумару выданьня Gazeta Wyborcza.
Супрацоўніцтва Шрэдэра зь Ігарам Сечыным (кіраўніком нафтагазавай кампаніі, якога лічаць правай рукой Уладзімера Пуціна), многія назіральнікі называюць балючым ударам для роднай партыі экс-канцлера. Асабліва зараз, калі сацыял-дэмакраты актыўна рыхтуюцца да парлямэнцкіх выбараў, якія адбудуцца ў Нямеччыне празь месяц.
Паводле некаторых мэдыяў, новая пасада для Шрэдэра можа дапамагчы «Роснафце» абходнымі шляхамі дамагчыся адмены санкцыяў. Тым не менш, Wyborcza называе такі варыянт малаверагодным, беручы пад увагу прынцыповую пазыцыю Ангелы Мэркель, якая выступае за захаваньне эканамічных абмежаваньняў супраць Расеі.
Тым больш, фаварытам парлямэнцкай гонкі называюць партыю цяперашняй кіраўніцы нямецкага ўраду. Разам са сваімі палітычнымі хаўрусьнікамі Хрысьціянска-дэмакратычны саюз можа разьлічваць на 39 адсоткаў галасоў суайчыньнікаў. У сваю чаргу, сацыял-дэмакратаў гатовыя падтрымаць 23 працэнты выбарцаў. І праца Шрэдэра ў «Роснафце» наўрад ці дапаможа ягоным былым паплечнікам дагнаць канкурэнтаў, піша выданьне.
Адзначым, Марцін Шульц, лідэр партыі ды кандыдат на пасаду канцлера, камэнтуючы рашэньне былога кіраўніка ўраду, заявіў, што калі пераможа на выбарах, пасьля сыходу з палітыкі ня будзе шукаць працы ў прыватным сэктары.

св

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт