Logo Polskiego Radia
Print

У Менску працуе выстава пра І-ы Польскі корпус у Бабруйскай крэпасьці (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.08.2017 14:01
  • І-ы Польскі корпус у Бабруйскай крэпасьці.mp3
На выставе асноўная ўвага прысьвечаная афіцэрам, народжаным на беларускай зямлі.
фота: Польская амбасада ў Менску

У Нацыянальным гістарычным музэі Беларусі да 4 верасьня працуе выстава «Ўраджэнцы беларускай зямлі. Афіцэры І Польскага корпусу ў Бабруйскай крэпасьці», зладжаная па ініцыятыве Польскай амбасады ў Менску.
Выстава расказвае гісторыю ўзьнікненьня польскага ўзброенага фармаваньня ў царскай Расеі падчас Першай сусьветнай вайны, якое лягло ў аснове Войска Польскага. Жаўнераў І Польскага корпусу папулярна называлі «даўборчыкамі» ад прозьвішча генэрала Юзэфа Даўбора-Мусьніцкага. Корпус неразрыўна зьвязаны з лёсамі Бабруйскай крэпасьці, дзе фармаваньне разьмяшчалася ў 1918 годзе. На мясцовых могілках пахаваныя многія жаўнеры.
Пасьля вяртаньня ў Польшчу І Польскі корпус лёг у аснову Войска Польскага. Ён прымаў удзел у Вялікапольскім паўстаньні і польска-бальшавіцкай вайне. У корпусе служылі выбітныя афіцэры, якія дзякуючы стратэгічнаму таленту і досьведу кіравалі Войскам Польскім у міжваенных гадах і найважнейшых бітвах Другой сусьветнай вайны.
Арганізатарка выставы Эльжбэта Інеўска, якая ў польскай амбасадзе ў Менску займаецца пытаньнямі навукі і культуры, гаворыць, што ў Беларусі пра І Польскі корпус вядома вельмі мала. Мала хто ведае, колькі чалавек, якія выйшлі з Бабруйскай крэпасьці, пасьля былі героямі Другой сусьветнай вайны, напрыклад, генэрал Уладзіслаў Андэрс, абаронца Брэсцкай крэпасьці Канстанцін Плісоўскі, таксама Ян Скарына. Усё ж найперш выстава паказвае жаўнераў, народжаных на беларускіх землях.
Э. Інеўска: Кожны народ павінен ведаць сваю гісторыю. Дзякуючы гэтай выставе беларусы маюць доступ да інфармацыі, якую ніякім іншым чынам, хутчэй за ўсё, атрымаць не ўдасца. У беларускіх архівах мы такой інфармацыі не знайшлі. У сваю чаргу ў Нацыянальным лічбавым архіве Польшчы ёсьць шмат матэрыялаў, здымкаў. Цягам году я знайшла інфармацыю пра 20 афіцэраў. Калі прасачыць іх гісторыю, то бачна, што кожны з афіцэраў быў вельмі добра падрыхтаваны. Большасьць навучалася ў Пецярбургу, прайшла вайну з Японіяй, дзе большасьць атрымлівала першы досьвед. Пасьля яны перайшлі пад камандаваньне генэрала Даўбора-Мусьніцкага. Важна тое, што генэрал Мусьніцкі ніколі не дзяліў сваіх жаўнераў. Для яго ўсе былі роўнымі, нягледзячы на паходжаньне, нацыянальнасьць, веру. Гэта ніколі не было перашкодай для таго, каб добрага жаўнера адзначыць.
Разам з Эльжбэтай Інеўскай аўтарам выставы зьяўляецца беларускі гісторык Ігар Мельнікаў.
Намесьнік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музэя Аляксандар Храмы гаворыць, што ў Беларусі матэрыялаў пра корпус вельмі мала, навуковых дасьледаваньняў увогуле няма.
А. Храмы: Мы пагадзіліся правесьці такую выставу, каб выклікаць у краіне дыскусію на гэтую тэму. Пра яе ніхто ня ведае і няма стымулу для вывучэньня. Выстава стала нагодай, каб зацікавіцца тэмай і пачаць шукаць дадатковыя матэрыялы. Я лічу, што нашай выставай мы распачалі вялікую працу па высьвятленьні гісторыі, зьвязанай з крушэньнем Расейскай імпэрыі і ўзьнікненьнем шэрагу краін Усходняй Эўропы ў 1918 і далейшых гадах. Для Беларусі гэта таксама важная тэма, паколькі яна стымулюе працэс вывучэньня паўстаньня незалежнасьці Беларусі. Я ўдзячны польскай амбасадзе за прапанову гэтай тэмы і за ажыцьцяўленьне праекту.
Выстава «Ўраджэнцы беларускай зямлі. Афіцэры І Польскага корпусу ў Бабруйскай крэпасьці» ў Нацыянальным музэі Беларусі будзе працаваць да 4 верасьня.

У Нацыянальным гістарычным музэі Беларусі да 4 верасьня працуе выстава «Ўраджэнцы беларускай зямлі. Афіцэры І-га Польскага корпусу ў Бабруйскай крэпасьці», зладжаная па ініцыятыве Польскай амбасады ў Менску.

Выстава расказвае гісторыю ўзьнікненьня польскага ўзброенага фармаваньня ў царскай Расеі падчас Першай сусьветнай вайны, якое лягло ў аснову Войска Польскага. Жаўнераў І-га Польскага корпусу папулярна называлі «доўбарчыкамі» ад прозьвішча генэрала Юзэфа Доўбар-Мусьніцкага. Корпус неразрыўна зьвязаны зь лёсамі Бабруйскай крэпасьці, дзе разьмяшчаўся ў 1918 годзе. На мясцовых могілках пахаваныя многія жаўнеры.

Пасьля вяртаньня ў Польшчу Польскі корпус лёг у аснову Войска Польскага. Ён прымаў удзел у Вялікапольскім паўстаньні й польска-бальшавіцкай вайне. У корпусе служылі выбітныя афіцэры, якія дзякуючы стратэгічнаму таленту й досьведу кіравалі Войскам Польскім у міжваенных гадах і найважнейшых бітвах Другой сусьветнай вайны.

/

Арганізатарка выставы Эльжбэта Інеўска, якая ў польскай амбасадзе ў Менску займаецца пытаньнямі навукі й культуры, гаворыць, што ў Беларусі пра І-ы Польскі корпус вядома вельмі мала. Мала хто ведае, колькі чалавек, якія выйшлі з Бабруйскай крэпасьці, пасьля былі героямі Другой сусьветнай вайны. Гэта, напрыклад, генэрал Уладзіслаў Андэрс, абаронца Берасьцейскай крэпасьці Канстанцін Плісоўскі, Ян Скарына. Аднак выстава паказвае жаўнераў, народжаных на беларускіх землях.

Э. Інеўска: Кожны народ павінен ведаць сваю гісторыю. Дзякуючы гэтай выставе беларусы маюць доступ да інфармацыі, якую ніякім іншым чынам, хутчэй за ўсё, атрымаць ня ўдасца. У беларускіх архівах мы такой інфармацыі не знайшлі. У сваю чаргу ў Нацыянальным лічбавым архіве Польшчы ёсьць шмат матэрыялаў, здымкаў. Цягам году я знайшла інфармацыю пра 20 афіцэраў. Калі прасачыць іх гісторыю, то бачна, што кожны з афіцэраў быў вельмі добра падрыхтаваны. Большасьць навучалася ў Пецярбургу, прайшла вайну з Японіяй, дзе атрымлівала першы досьвед. Пасьля яны перайшлі пад камандаваньне генэрала Доўбар-Мусьніцкага. Важна тое, што генэрал Мусьніцкі ніколі не дзяліў сваіх жаўнераў - для яго ўсе былі роўнымі, нягледзячы на паходжаньне, нацыянальнасьць, веру. Гэта ніколі не было перашкодай для таго, каб добрага жаўнера ўзнагародзіць.

Разам з Эльжбэтай Інеўскай аўтарам выставы зьяўляецца беларускі гісторык Ігар Мельнікаў.

/

Намесьнік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музэя Аляксандар Храмы гаворыць, што ў Беларусі матэрыялаў пра корпус вельмі мала, а навуковых дасьледаваньняў увогуле няма.

А. Храмы: Мы пагадзіліся правесьці такую выставу, каб выклікаць у краіне дыскусію на гэтую тэму. Пра яе ніхто ня ведае й няма стымулу для вывучэньня. Выстава стала нагодай, каб зацікавіцца тэмай і пачаць шукаць дадатковыя матэрыялы. Я лічу, што нашай выставай мы распачалі вялікую працу па высьвятленьні гісторыі, зьвязанай з крушэньнем Расейскай Імпэрыі і ўзьнікненьнем шэрагу краін Усходняй Эўропы ў 1918 і далейшых гадах. Для Беларусі гэта таксама важная тэма, паколькі яна стымулюе працэс вывучэньня паўстаньня незалежнасьці Беларусі. Я ўдзячны польскай амбасадзе за прапанову гэтай тэмы й за ажыцьцяўленьне праекту.

Выстава «Ўраджэнцы беларускай зямлі. Афіцэры І-га Польскага корпусу ў Бабруйскай крэпасьці» ў Нацыянальным музэі Беларусі будзе працаваць да 4 верасьня.

ав/У.Пац

фота: амбасада Польшчы ў Беларусі

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт