Logo Polskiego Radia
Print

Польшча рэфармуе судовую сыстэму

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.09.2017 11:30
  • Польшча рэфармуе.mp3
Летам польскі ўрад плянаваў правесьці рэформы судовай сыстэмы.
Foto: PAP/Radek Pietruszka

Парлямэнт прыняў новыя законапраекты, аднак прэзыдэнт наклаў на іх вета. Цяпер урад пачынае другую спробу рэфармаваць правасудзьдзе ў Польшчы. Гэтым разам рэформы пачынаюцца з інфармацыйнай кампаніі.

У ліпені бягучага года прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў законапраект аб агульных судах, які ўвёў прынцып лёсавага прызначэньня справы судзьдзі. Гэта зроблена, каб прадухіліць магчымасьць карупцыі ды разгляду справы зацікаўленым судзьдзём. Таксама створаная электронная сыстэма параўнаньня разглядаемых спраў, каб ніводзін з судзьдзяў ня меў большыя абавязкі, чым ягоныя калегі. Таксама ўводзіцца забарона на зьмену ў складдзе суда падчас разгляду справы. Адзінае выключэньне даецца ў выпадку моцнай хваробы судзьдзі.

Разам з тым, прэзыдэнт наклаў вета на два іншыя законапраекты пра Вярхоўны суд ды Нацыянальную судовую раду. Сваё рашэньне прэзыдэнт патлумачыў нежаданьнем умацаваньня кампэтэнцыі Генэральнага пракурора коштам Вярхоўнага суда. Прэзыдэнт зазначыў, што бачыць патрэбы ў рэформах і будзе рыхтаваць свой законапраект. Польскі ўрад пачынае інфармацыйную кампанію, каб патлумачыць грамадзтву сутнасьць прапанаваных зьменаў і зьмяніць стаўленьне людзей, якой было непрыхільным да папярэдніх законапраектаў.

Інфармацыйная кампанія «Юстыцыя» пачалася ў пятніцу. На інагурацыі прысутнічала прэм’ер-міністар Бэата Шыдла, якая заявіла, што польскае правасудзьдзе патрабуе глыбокім рэформаў. Больш падрабязна перадае карэспандэнтка Польскага радыё Сыльвія Бялэк.

Сыльвія Бялэк: Польская прэм’ер зазначыла, што інфармацыйная кампанія ладзіцца, каб у першую чаргу паказаць колькі паталёгію судовай сыстэме. Гэтая тэма пастаянна ўздымаецца людзьмі падчас сустрэч з палітыкамі. Менавіта па гэтай прычыне ўрад хоча правесьці судовую рэформу. Ва ўрадзе спадзяюцца, што законапраекты рэформаў прыгатуе прэзыдэнт. Інфармацыйная кампанія будзе весьціся шырока: у Польшчы і за мяжой. Будзе сэрыя плякатаў, рэклямныя фільмы на тэлевізіі ды акцыі ў інтэрнэце. Кампанія будзе каштаваць каля 5 мільёнаў эўра. Сродкі не паходзяць з дзяржаўнага бюджэту.

Бэата Шыдла зазначыла, што кампанія ладзіцца таму, што палякі чакаюць зьменаў у судовай сыстэме.

Бэата Шыдла: Нам трэба зрабіць добрую рэформу судоў. Глыбокую рэформу, гэтага ад нас сёньня чакаюць грамадзяне. Мы ня хочам, каб было так як раней. Мы хочам, каб было інакш. Інакш азначае, што польскае правасудзьдзе павінна служыць грамадзянам. Каб мы маглі пабачыць, што ў Польшчы ёсьць узорная судовая сыстэма. Мы хочам дэмакратызацыі, каб судовая сыстэма прайшла глыбокія рэформы, каб былі ліквідаваныя паталёгіі.

Мэтай урада зьяўляецца зьмена пакаленьня ў судовай сыстэме, каб яна адкрылася для маладых людзей. Бэата Шыдла дадала, што накладзенае прэзыдэнтам вета на законы аб Нацыянальнай судовай радзе ды Вярхоўным судзе стала вынікам «недастатковай дыскусіі» законапраектаў перад разглядам у Сэйме. Польская прэм’ер зазначыла, што законапраекты павінны ясна вызначаць, што ўрад хоча ліквідацыі паталёгіі ў судовым асяродзьдзі.

Бэата Шыдла падкрэсьліла, што менавіта таму патрэбная інфармацыйная кампанія. У Польшчы ды за мяжой распаўсюджаныя меркаваньні пра нібыта недэмакратычны характар перамен у польскай судовай сыстэме. Урад Польшчы не пагаджаецца з такой дыскрэдытацыяй краіны ў вачах грамадзтва ды міжнароднай супольнасьці.

Кампанія ладзіцца на сродкі Нацыянальнага польскага фонду. На прэсавай канфэрэнцыі з нагоды старту кампаніі чалец праўленьня Нацыянальнага польскага фонду Мацей Сьвірскі заявіў, што кампанія ладзіцца не за бюджэтныя сродкі й скіравана на ўмацаваньне пазытыўнага іміджу Польшчы

Мацей Сьвірскі: Гэта не дзяржаўныя сродкі. % артыкул Статута Нацыянальнага польскага фонда ясна гаворыць, што сродкі фонда не паходзяць з бюджэту. Яны выдаткоўваюцца на інфармаваньне пра сапраўдную сытуацыю ў Польшчы, ствараючы пазытыўны імідж Польшчы ў сьвеце. За апошнія гады Польшча выдала каля 5 мільярдаў злотых на кампэнсацыі за зацягнуты разгляд справаў у судзе. Страты панесла польская эканоміка, прадпрыемствы ды звычайныя людзі з-за неадпаведнай працы судоў. Наша кампанія ня перавысіць страты ад кампэнсацый, якія дзяржава вымушаныя была заплаціць грамадзянам, што сталі ахвяраў кепскай працы судоў.

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда запрасіў кіраўнікоў парлямэнцкіх фракцый Сэйму на сустрэчу, прысьвечаную рэформу судовай сыстэмы. Нарада адбудзецца на наступным тыдні.

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт