Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь ставіць на галоснасьць у справе вучэньняў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.09.2017 14:31
  • Беларусь ставіць.mp3
Гэта адказ афіцыйнага Менска на перасьцярогі суседзяў ды краін НАТО.
Foto: screen z voentv.mil.by

На Захадзе гучаць словы непакою ў зьвязку з беларуска-расейскімі вучэньнямі «Захад-2017». Эўрапейскія палітыкі ды вайскоўцы кажуць, што замест агучаных 13 тысяч жаўнераў «вучыцца» будуць каля 100 чалавек. Афіцыйны Менск адказвае на гэта надзвычайнай галоснасьцю падчас правядзеньня манэўраў.

Сёньня МЗС Беларусі правяло брыфінг, прысьвечаны сумесным вучэньням. Была заяўлена, што беларускі бок запусьціў адмысловы сайт «Учение «Запад-2017», дзе будзе штодзённа прадстаўляцца інфармацыя па хадзе вучэньня, фота ды відэа матэрыялы. Таксама падрабязнасьці вучэньняў будуць асьвятляцца на старонцы міністэрства абароны Беларусі ды тэлекампаніі «ВоенТВ».

Больш за тое, з 14 верасьня міністэрства заплянавала штодзённа праводзіць брыфінг для журналістаў на тэму, заданьня, якія выконваюцца падчас манэўраў. 17-19 верасьня МА ладзіць для акрэдытаваных журналістаў паездкі на палігоны.

Ці гэтая галоснасьць дапаможа зьняць напружанасьць, якую выклікалі ў рэгіёне беларуска-расейскія вучэньня? Самае важнае, ці пасьля завяршэньня вучэньня гэтаксама галосна беларускія ўлады будуць абмяркоўваць вывад расейскіх войскаў, якія ўдзельнічалі ў манэўрах. Гэтыя пытаньні мы абмяркоўваем з палітолягам Паўлам Усавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт