Logo Polskiego Radia
Print

Польская армія атрымае новыя караблі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.09.2017 15:19
Міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч асабліва цікавай лічыць прапанову французаў.
PAP/Bartłomiej Zborowski

Польская армія атрымае новыя караблі
Міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч асабліва цікавай лічыць прапанову французаў.
Хутчэй за ўсё, гэта французы паставяць Польшчы новыя ваенныя караблі. Пра гэта ў інтэрвію газэце „Nasz Dziennik” паведаміў міністар нацыянальнай абароны. Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierewicz) расказаў пра падрабязнасьці свайго нядаўняга візыту ў Францыю.
„Размовы тычыліся як палітычных, так і тэхнічных пытаньняў, зьвязаных з магчымым кантрактам на пастаўку падводных лодак. Гэта найважнейшы кантракт па мадэрнізацыі польскага ваенна-марскога флёту”, - сказаў міністар. Ён дадаў, што Польшча плянуе набыць тры або чатыры новыя лодкі.
„Сваю тэхніку нам прапануюць швэды, немцы й менавіта французы. Кожная з гэтых прапановаў мае свае перавагі й слабыя бакі. Плюсам французаў зьяўляецца тое, што апрача падводных лодак яны прапануюць нам таксама крылатыя ракеты”, - сказаў Мацярэвіч.
Міністар дадаў, што ў рамках супрацоўніцтва з Францыяй магло б узьнікнуць сумеснае прадпрыемства з перавагай польскага капіталу, якое выпускала б лодкі й ракеты ў цэлым у Польшчы, а таксама экспартавала іх на рынкі трэціх краінаў, паведамляе „Nasz Dziennik”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт