Logo Polskiego Radia
Print

ІНП не даруе агентам Службы бясьпекі ПНР

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.09.2017 14:51
Прапуроры ІНП патрабуюць пакараньня асобаў, якія ў 1981 годзе плянавалі атруціць актывістку Анну Валентыновіч.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

ІНП не даруе агентам Службы бясьпекі ПНР
Прапуроры ІНП патрабуюць пакараньня асобаў, якія ў 1981 годзе плянавалі атруціць актывістку Анну Валентыновіч.
Пасьля таго, як раённы суд у горадзе Радам (Radom) апраўдаў трох былых супрацоўнікаў Службы бясьпекі ПНР, якія ў 1981 годзе плянавалі атруціць актывістку руху „Салідарнасьць” Анну Валентыновіч (Anna Walentynowicz), Інстытут нацыянальнай памяці абвясьціў, што ня лічыць справу закончанай.
Кіраўнік Камісіі па пытаньнях расьсьледаваньня злачынстваў супраць польскага народа ў Варшаве, пракурор Марцін Галэмбевіч (Marcin Gołębiewicz) пераконвае ў размове з выданьнем „Gazeta Polska Codziennie”, што рашэньне радамскага суда будзе неўзабаве абскарджанае.
„Мы не згаджаемся з пастановай суда й таму зьвярнуліся да яго з просьбай прадставіць абгрунтаваньне прысуду ў пісьмовай форме. Аднак да гэтага часу мы яго не атрымалі”, - адзначыў Галэмбевіч.
Нагадаем, Інстытут нацыянальнай памясьці абвінаваціў трох былых супрацоўнікаў Службы бясьпекі ПНР ва ўдзеле ў апэрацыі ў 1981 годзе, мэтай якой было падаць Аньне Валентыновіч лекавы прэпарат (Furosemid), які мог паставіць пад пагрозу яе здароўе, а нават жыцьцё.
Восеньню 1981 году Валентыновіч прыбыла ў Радам, каб сустрэцца з рабочымі зь мясцовых прадпрыемстваў. Аднак спэцслужбам не ўдалося рэалізаваць пляну, паколькі актывістка пакінула горад раней, чым пачаткова плянавала.
Разглядаючы пазоў ІНП у ліпені бягучага году суд у Радаме вырашыў апраўдаць абвінавачаных. Суд абгрунтаваў гэтае рашэньне фактам, што дзеяньні Службы бясьпекі закончыліся на этапе падрыхтоўкі й Валентыновіч лек не прыняла.
Упершыню справа Анны Валентыновіч разглядалася ў судзе ў Радаме ў 2010 годзе й была спынена. Згодна з тагачасным рашэньнем суда, час адказнасьці за згаданае злачынства скончыўся.
Аднак у верасьні 2011 году Люблінскі апэляцыйны суд адмяніў гэтае рашэньне й загадаў паўторны разгляд. У сваю чаргу суд у Радаме перадаў у ІНП дакумэнты справы на дапрацоўку. Інстытут працаваў над імі тры гады і ў сьнежні 2015 году перадаў іх у суд для паўторнага разгляду, паведамляе „Gazeta Polska Codziennie”.
аз

Пасьля таго, як раённы суд у горадзе Радам (Radom) апраўдаў трох былых супрацоўнікаў Службы бясьпекі ПНР, якія ў 1981 годзе плянавалі атруціць актывістку руху „Салідарнасьць” Анну Валентыновіч (Anna Walentynowicz), Інстытут нацыянальнай памяці абвясьціў, што ня лічыць справу закончанай. Кіраўнік Камісіі па пытаньнях расьсьледаваньня злачынстваў супраць польскага народа ў Варшаве, пракурор Марцін Галэмбевіч (Marcin Gołębiewicz) пераконвае ў размове з выданьнем „Gazeta Polska Codziennie”, што рашэньне радамскага суда будзе неўзабаве абскарджанае.

„Мы не згаджаемся з пастановай суда й таму зьвярнуліся да яго з просьбай прадставіць абгрунтаваньне прысуду ў пісьмовай форме. Аднак да гэтага часу мы яго не атрымалі”, - адзначыў Галэмбевіч.

Нагадаем, Інстытут нацыянальнай памясьці абвінаваціў трох былых супрацоўнікаў Службы бясьпекі ПНР ва ўдзеле ў апэрацыі ў 1981 годзе, мэтай якой было падаць Аньне Валентыновіч лекавы прэпарат (Furosemid), які мог паставіць пад пагрозу яе здароўе, а нават жыцьцё.

Восеньню 1981 году Валентыновіч прыбыла ў Радам, каб сустрэцца з рабочымі зь мясцовых прадпрыемстваў. Аднак спэцслужбам не ўдалося рэалізаваць пляну, паколькі актывістка пакінула горад раней, чым пачаткова плянавала.

Разглядаючы пазоў ІНП у ліпені бягучага году суд у Радаме вырашыў апраўдаць абвінавачаных. Суд абгрунтаваў гэтае рашэньне фактам, што дзеяньні Службы бясьпекі закончыліся на этапе падрыхтоўкі й Валентыновіч лек не прыняла.
Упершыню справа Анны Валентыновіч разглядалася ў судзе ў Радаме ў 2010 годзе й была спынена. Згодна з тагачасным рашэньнем суда, час адказнасьці за згаданае злачынства скончыўся.

Аднак у верасьні 2011 году Люблінскі апэляцыйны суд адмяніў гэтае рашэньне й загадаў паўторны разгляд. У сваю чаргу суд у Радаме перадаў у ІНП дакумэнты справы на дапрацоўку. Інстытут працаваў над імі тры гады і ў сьнежні 2015 году перадаў іх у суд для паўторнага разгляду, паведамляе „Gazeta Polska Codziennie”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт