Logo Polskiego Radia
Print

СБУ: расейскія спэцслужбы ў Брусэлі плянавалі інфармацыйную правакацыю

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 29.09.2017 13:18
«Апэратыўнікі СБУ ўстанавілі, што спэцслужбы РФ плянавалі правесьці акцыю па дыскрэдытацыі Ўкраіны перад эўрасупольнасьцю».
pixabay.com/Public Domain CC0

Служба бясьпекі Ўкраіны заяўляе аб тым, што расейскія спэцслужбы ў Брусэлі плянавалі інфармацыйную правакацыю дзеля дыскрэдытацыі Ўкраіны, паведамляе Ўкраінская служба Бі-Бі-Сі.

«Апэратыўнікі СБУ ўстанавілі, што спэцслужбы РФ плянавалі правесьці ў Брусэлі акцыю па дыскрэдытацыі Ўкраіны перад эўрапейскай супольнасьцю», – гаворыцца ў паведамленьні СБУ.

Для гэтага ў Брусэль выехала некалькі грамадзян Украіны ў якасьці выступоўцаў круглага стала на тэму «Парушэньні правоў чалавека, абмежаваньне свабоды прэсы й палітычныя рэпрэсіі ва Ўкраіне». Як паведамляе СБУ, для ўзмацненьня эфэкту ад іх выступу й прадастаўленьня дадатковай праўдзівасьці, арганізатары плянавалі прамое ўключэньне з Кіева, падчас якога мелася пацвердзіць інфармацыю пра ціск і перасьлед.

У СБУ заяўляюць аб частковай зьмене тактыкі антыўкраінскай дзейнасьці расейскага боку ў Эўропе з выкарыстаньнем, як і раней, «ілжывых і надуманых дадзеных».

27 верасьня ў будынку Эўрапейскага парлямэнту некалькі эўрадэпутатаў правялі сустрэчу, якую назвалі круглым сталом на тэму «Парушэньні правоў чалавека, абмежаваньне свабоды слова й палітычныя рэпрэсіі ва Ўкраіне».
На мерапрыемстве пабывала каля сотні чалавек, сярод якіх было некалькі дэпутатаў Эўрапарлямэнту й яго прадстаўнікоў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт