Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі плянуюць стварыць турыстычны шлях сьлядамі філаматаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 02.10.2017 12:20
У Менску адчынілася выстава, прысьвечаная 200 годзьдзю з дня заснаваньня тайнага студэнцкага згуртаваньня філаматаў.
Тост быў узьнесены па традыцыі філаматаў і філарэтаў “піць малако” – сымбаль чысціні і праўды.Тост быў узьнесены па традыцыі філаматаў і філарэтаў “піць малако” – сымбаль чысціні і праўды.photo: Матэвуш Адамскі

Як зрабіць, каб памяць і веды пра спадчыну згуртаваньня філаматаў пашыралася? Ці патрэбны турыстычны шлях сьлядамі філаматаў і філарэтаў? На гэтыя ды іншыя пытаньні адказу шукалі ўдзельнікі круглага стала і выставы, прысьвечанай 200 годзьдзю з дня заснаваньня тайнага студэнцкага згуртаваньня філаматаў.
У Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры ў Менску адчынілася літаратурна-дакумэнтальная выстава «Філаматы. Ідэі праз стагодзьдзі», прысьвечаная 200 годзьдзю з дня заснаваньня тайнага студэнцкага згуртаваньня філаматаў. Праект падрыхтаваны сумесна з Музэем літаратуры імя Адама Міцкевіча ў Варшаве.
Увосень 1817 годзе па ініцыятыве студэнтаў Віленскага ўнівэрсытэта Тамаша Зана, Адама Міцкевіча, Язэпа Яжоўскага, Анупрэя Петрашкевіча і Францішка Малеўскага было заснавана таемнае патрыятычнае таварыства філаматаў (ад грэч. рhilomathes – аматар ведаў). У 1820 годзе ўтварылася роднаснае таварыства філарэтаў – прыхільнікаў дабрачыннасьці, кіраўнікамі якога былі філаматы.
Дзейнасьць таварыстваў філаматаў і філарэтаў пакінула значны сьлед у беларускай, летувіскай і польскай культурах. Першапачаткова арганізатары і кіраўнікі таварыства ставілі толькі культурна-асьветніцкія задачы: зьбіралі песьні, паданьні, легенды, апісвалі абрады і звычаі беларусаў. Паступова іх дзейнасьць набыла сацыяльна-палітычны накірунак.
Многія з філаматаў і філарэтаў пазьней здабылі славу ў розных галінах дзейнасьці. Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан сталі вядомымі паэтамі. Ігнат Дамейка ў эміграцыі стаў вядомым вучоным-геолягам, нацыянальным героем Чылі. Іх дзейнасьць ярка асьвяціла і асьвятляе дарогу новым пакаленьням.
Выставе «Філаматы. Ідэі праз стагодзьдзі» спадарожнічаў круглы стол. На ім, між іншым, быў пакліканы аргкамітэт па сьвяткаваньні ў наступным годзе 220-ай гадавіны нараджэньня Адама Міцкевіча.
«На выставе сабраліся людзі, якія ведаюць тэму. Але трэба, каб тэма гучала больш моцна», – гаварыў на вэрнісажы старшыня Беларускага фонду культуры Ўладзімір Гілеп.
У. Гілеп: Пра гэта трэба гаварыць шмат, каб людзі ведалі пра спадчыну, якую нам пакінулі філаматы і філарэты, якую пакінуў Міцкевіч. Таму мы размаўлялі пра тое, як стварыць экскурсійныя маршруты, якія б зьвязалі месцы нараджэньня, сьмерці, творчасьці філаматаў.
Спадчына згуртаваньня філаматаў і філарэтаў зьяўляецца супольнай для Беларусі, Польшчы, Летувы. Аднак сучаснае пакаленьне, асабліва моладзь і дзеці, нічога ня ведаюць пра філаматаў.
У. Гілеп: Гэтыя песьні ў Беларусі ўжо сьпяваюць. Ёсьць гітарыст, Жбанаў, які шмат езьдзіць па Беларусі і сьпявае песьні філаматаў. Гэта песьні, якія гучалі падчас сходаў у Віленскім унівэрсытэце, якія прыйшлі ў Беларусь, у Расею таксама. І гэта толькі песенная спадчына. А колькі іншай спадчыны – у вершах, ва ўспамінах, у месцах, дзе яны нарадзіліся, дзе яны пахаваныя. Гэтая супольная спадчына павінна жыць. А самае галоўнае – пра яе павінны ведаць людзі. А што сёньня ведаюць, напрыклад, вучні? Ці ведаюць яны? Не! І для тых, хто прыйдзе нам на замену, мы павінны зрабіць і турыстычныя шляхі і гаварыць пра філаматаў як мага болей. І ня толькі да 200-годзьдзя. Гэта павінна гучаць пастаянна.
У суботу Польскі інстытут у Менску арганізаваў паэтыцкае падарожжа па месцах самага вядомага філамата – Адама Міцкевіча. Удзельнікі паездкі завіталі ў Наваградак, на возера Сьвіцязь, у Завосьсе, наведалі Туганавіцкі парк, дзе знаходзіцца камень філаматаў.

ав/У.Пац

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт