Logo Polskiego Radia
Print

Каталёнія патрабуе незалежнасьці (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.10.2017 15:46
  • Каталёнія.mp3
Улады Гішпаніі ня хочуць пагадзіцца на аўтаномію аднаго са сваіх стратэгічных рэгіёнаў.
PAP/EPA/JUAN CARLOS CARDENAS

Каталёнія патрабуе незалежнасьці
Улады Гішпаніі ня хочуць пагадзіцца на аўтаномію аднаго са сваіх стратэгічных рэгіёнаў.
Больш за 460 параненых, выбарчыя ўчасткі заблякаваныя супрацоўнікамі паліцыі, канфіскаваныя выбарчыя скрыні й бюлетэні – так выглядаў учарашні рэфэрэндум па пытаньні незалежнасьці ў гішпанскай Каталёніі.
Аб’яўленыя ноччу вынікі рэфэрэндуму выразна паказваюць на перамогу прыхільнікаў незалежнасьці рэгіёну. У галасаваньні ўдзельнічалі 42% выбаршчыкаў, зь якіх 90% выказаліся за аддзяленьне Каталёніі ад Гішпаніі.
Камэнтатары зьвяртаюць увагу, што беручы пад увагу нізкую яўку сваю падтрымку для незалежнасьці Каталёніі выказалі толькі 40% каталёнцаў. Аднак гэтыя дадзеныя няпоўная, паколькі паліцыя закрыла частку выбарчых участкаў і канфіскавала скрыні з выбарчымі бюлетэнямі.
Каталёнская адміністрацыя паведаміла, што яўка й так была большая, чым падчас падобнага рэфэрэндуму ў 2014 годзе.
Нягледзячы на тое, прэм’ер каталёнскага ўраду Карлес Пучдэмонт даў зразумець, што Каталёнія неўзабаве выбярэ ўласны шлях.
Карлес Пучдэмонт: Жыхары Каталёніі заслугоўваюць на тое, каб мець незалежную дзяржаву, мець сваю рэспубліку.
Гэтыя словы былі ўспрынятыя як аб'яўленьне Барсэлёнай аднабаковага абвяшчэньня незалежнасьці.
Гішпанская апазыцыя заклікала прэм'ер-міністра Марыяна Рахоя пачаць перамовы з каталёнскімі сэпаратыстамі. Апазыцыйныя партыі лічаць, што цэнтральны ўрад часткова вінаваты ў крызысе, да якога прычыніўся ўчарашні незаконным рэфэрэндум.
Да дыялёгу заклікае, між іншым, сацыяліст Пэдра Санчэс - лідар найбуйнейшай апазыцыйнай партыі ў гішпанскім парлямэнце.
Пэдра Санчэс: Мы патрабуем ад прэм'ер-міністра, каб ён выконваў свае абавязкі й пачаў перамовы з урадам Каталёніі, што дазволіць пераадолець крызыс. Нагадваем, што гэта яго абавязак.
Перамоваў патрабуе таксама ўльтра-левая партыя Podemos і басконскія нацыяналісты. Апазыцыйныя палітыкі нагадваюць, што ўчора адміністрацыя Каталёніі ясна дала зразумець, што рэгіён можа ў аднабаковым парадку абвясьціць незалежнасьць ад Гішпаніі.
Учора прэм’ер Марыяна Рахой намякнуў, што ён адкрыты на дыялёг з каталёнскімі сэпаратыстамі, аднак размовы павінны адпавядаць нормам права й дэмакратыі.
Улады ў Мадрыдзе ўсялякімі спосабамі спрабавалі не дапусьціць да правядзеньня галасаваньня. Канстытуцыйны суд прызнаў плянаваны рэфэрэндум незаконным, а цэнтральны ўрад загадаў паліцыі не дапусьціць да галасаваньня.
Апрача таго, лідары сэпаратысцкага руху былі абвінавачаныя ў тэрарызьме.
У сваю чаргу ў адрас паліцыі прагучалі абвінавачваньні ў выкарыстоўваньні неадэкватных сілавых сродкаў у дачыненьні да дэманстрантаў. Дарэчы, маніфэстацыі прыхільнікаў незалежнасьці Каталёніі суправаджаліся дэманстрацыямі ў падтрымку адзінства Гішпаніі.
Міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Башчак (Mariusz Błaszczak) лічыць, што грамадзяне Гішпаніі самі павінны вырашаць пра будучыню сваёй краіны й статус Каталёніі. Паводле палітыка, крызыс - гэта наступства палітыкі, якая не стварала адзінства краіны.
Марыюш Башчак: Гэта наступствы палітыкі апошніх гадоў, якая была накіраваная на падтрымку аўтаноміі. Каталёнія разьвівала сэпаратызм, а Мадрыд на гэта дазваляў. Цяпер бачым наступствы. Я лічу, што гэта таксама ўрок для Польшчы.
Палітык нагадаў, што ў Польшчы таксама дзейнічае рух са словам „аўтаномія” у назве - гаворка ідзе пра Рух аўтаноміі Сылезіі (Ruch Autonomii Śląska).
У сваю чаргу Міністэрства замежных спраў Польшчы спадзяецца на хуткую стабілізацыю ў Каталёніі й вызначэньне ейных адносін з урадам Гішпаніі на аснове гішпанскай Канстытуцыі, дыялёгу й кампрамісу.
Паколькі Канстытуцыйны суд Гішпаніі палічыў рэфэрэндум незаконным, то яго выніку ня могуць прызнаць ні ўрад Гішпаніі, ні Эўракамісія.
Эўрапейская камісія заклікала да адзінства Гішпаніі, падкрэсьліўшы, што насільле - гэта ня спосаб для вырашэньня праблем. Заяву камісіі прачытаў ейны прэс-сакратар Маргарытас Скінас. Ён заклікаў спыніць канфрантацыю й пачаць дыялёг.
Аднак камісія наўпрост не раскрытыкавала выпадкаў прымяненьня сілы гішпанскай паліцыяй. Дарэчы, яна таксама не камэнтавала затрыманьняў каталёнскіх палітыкаў перад рэфэрэндумам і выпадкаў абмежаваньня свабоды выказваньня, паясьняючы, што гэта ўнутраная справа Гішпаніі.
Рэфэрэндум востра раскрытыкаваў старшыня Эўрапейскага парлямэнту Антонія Таяні й назваў галасаваньне нелегальным. Узьніклі нават прапановы, каб пытаньне Каталёніі ўнесьці ў парадак пленарнай сэсіі парлямэнту, якая пачынаецца сёньня.
Нагадаем, Каталёнія - гэта багаты рэгіён Гішпаніі, у якім жыве 7,5 мільёна чалавек. Каталёнцы складаюць 16% папуляцыі Гішпаніі, а каталёнская эканоміка прыносіць 25% ВУП краіны. Паводле эканамістаў, Каталёнія зьяўляецца самым стратэгічным рэгіёнам Гішпаніі - чацьвёртай эканомікі ў эўразоне.
аз

Больш за 460 параненых, выбарчыя ўчасткі заблякаваныя супрацоўнікамі паліцыі, канфіскаваныя выбарчыя скрыні й бюлетэні – так выглядаў учарашні рэфэрэндум па пытаньні незалежнасьці ў гішпанскай Каталёніі.

Аб’яўленыя ноччу вынікі рэфэрэндуму выразна паказваюць на перамогу прыхільнікаў незалежнасьці рэгіёну. У галасаваньні ўдзельнічалі 42% выбаршчыкаў, зь якіх 90% выказаліся за аддзяленьне Каталёніі ад Гішпаніі.

Камэнтатары зьвяртаюць увагу, што, беручы пад увагу нізкую яўку, сваю падтрымку для незалежнасьці Каталёніі выказалі толькі 40% каталёнцаў. Аднак гэтыя дадзеныя няпоўная, паколькі паліцыя закрыла частку выбарчых участкаў і канфіскавала скрыні з выбарчымі бюлетэнямі.

Каталёнская адміністрацыя паведаміла, што яўка й так была большая, чым падчас падобнага рэфэрэндуму ў 2014 годзе.

Нягледзячы на тое, прэм’ер каталёнскага ўраду Карлес Пучдэмонт даў зразумець, што Каталёнія неўзабаве выбярэ ўласны шлях.

PAP/EPA/ALBERTO
PAP/EPA/ALBERTO ESTEVEZ

Карлес Пучдэмонт: Жыхары Каталёніі заслугоўваюць на тое, каб мець незалежную дзяржаву, мець сваю рэспубліку.

Гэтыя словы былі ўспрынятыя як аб'яўленьне Барсэлёнай аднабаковага абвяшчэньня незалежнасьці.

Гішпанская апазыцыя заклікала прэм'ер-міністра Марыяна Рахоя пачаць перамовы з каталёнскімі сэпаратыстамі. Апазыцыйныя партыі лічаць, што цэнтральны ўрад часткова вінаваты ў крызысе, да якога прычыніўся ўчарашні незаконны рэфэрэндум.

Да дыялёгу заклікае, між іншым, сацыяліст Пэдра Санчэс - лідар найбуйнейшай апазыцыйнай партыі ў гішпанскім парлямэнце.

PAP/EPA/MARISCAL
PAP/EPA/MARISCAL

Пэдра Санчэс: Мы патрабуем ад прэм'ер-міністра, каб ён выконваў свае абавязкі й пачаў перамовы з урадам Каталёніі, што дазволіць пераадолець крызыс. Нагадваем, што гэта яго абавязак.

Перамоваў патрабуе таксама ультра-левая партыя Podemos і басконскія нацыяналісты. Апазыцыйныя палітыкі нагадваюць, што ўчора адміністрацыя Каталёніі ясна дала зразумець, што рэгіён можа ў аднабаковым парадку абвясьціць незалежнасьць ад Гішпаніі.

Учора прэм’ер Марыяна Рахой намякнуў, што ён адкрыты на дыялёг з каталёнскімі сэпаратыстамі, аднак размовы павінны адпавядаць нормам права й дэмакратыі.

PAP/EPA/Luca
PAP/EPA/Luca Piergiovanni

Улады ў Мадрыдзе ўсялякімі спосабамі спрабавалі не дапусьціць да правядзеньня галасаваньня. Канстытуцыйны суд прызнаў плянаваны рэфэрэндум незаконным, а цэнтральны ўрад загадаў паліцыі не дапусьціць да галасаваньня. Апрача таго, лідары сэпаратысцкага руху былі абвінавачаныя ў тэрарызьме.

PAP/EPA/SANTI
PAP/EPA/SANTI DONAIRE

У сваю чаргу ў адрас паліцыі прагучалі абвінавачваньні ў выкарыстоўваньні неадэкватных сілавых сродкаў у дачыненьні да дэманстрантаў. Дарэчы, маніфэстацыі прыхільнікаў незалежнасьці Каталёніі суправаджаліся дэманстрацыямі ў падтрымку адзінства Гішпаніі.

Міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Башчак (Mariusz Błaszczak) лічыць, што грамадзяне Гішпаніі самі павінны вырашаць пра будучыню сваёй краіны й статус Каталёніі. Паводле палітыка, крызыс - гэта наступства палітыкі, якая не стварала адзінства краіны.

Марыюш Башчак: Гэта наступствы палітыкі апошніх гадоў, якая была накіраваная на падтрымку аўтаноміі. Каталёнія разьвівала сэпаратызм, а Мадрыд на гэта дазваляў. Цяпер бачым наступствы. Я лічу, што гэта таксама ўрок для Польшчы.

Палітык нагадаў, што ў Польшчы таксама дзейнічае рух са словам „аўтаномія” у назве - гаворка ідзе пра Рух аўтаноміі Сылезіі (Ruch Autonomii Śląska).

У сваю чаргу Міністэрства замежных спраў Польшчы спадзяецца на хуткую стабілізацыю ў Каталёніі й вызначэньне ейных адносін з урадам Гішпаніі на аснове гішпанскай Канстытуцыі, дыялёгу й кампрамісу.

Паколькі Канстытуцыйны суд Гішпаніі палічыў рэфэрэндум незаконным, то яго выніку ня могуць прызнаць ні ўрад Гішпаніі, ні Эўракамісія.

Эўрапейская камісія заклікала да адзінства Гішпаніі, падкрэсьліўшы, што насільле - гэта ня спосаб для вырашэньня праблем. Заяву камісіі прачытаў ейны прэс-сакратар Маргарытас Скінас. Ён заклікаў спыніць канфрантацыю й пачаць дыялёг.
Аднак камісія наўпрост не раскрытыкавала выпадкаў прымяненьня сілы гішпанскай паліцыяй. Дарэчы, яна таксама не камэнтавала затрыманьняў каталёнскіх палітыкаў перад рэфэрэндумам і выпадкаў абмежаваньня свабоды выказваньня, паясьняючы, што гэта ўнутраная справа Гішпаніі.

Рэфэрэндум востра раскрытыкаваў старшыня Эўрапейскага парлямэнту Антоніё Таяні й назваў галасаваньне нелегальным. Узьніклі нават прапановы, каб пытаньне Каталёніі ўнесьці ў парадак пленарнай сэсіі парлямэнту, якая пачынаецца сёньня.

PAP/EPA/Ballesteros
PAP/EPA/Ballesteros

Нагадаем, Каталёнія - гэта багаты рэгіён Гішпаніі, у якім жыве 7,5 мільёна чалавек. Каталёнцы складаюць 16% папуляцыі Гішпаніі, а каталёнская эканоміка прыносіць 25% ВУП краіны. Паводле эканамістаў, Каталёнія зьяўляецца самым стратэгічным рэгіёнам Гішпаніі - чацьвёртай эканомікі ў эўразоне.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт