Logo Polskiego Radia
Print

Беларускамоўны комікс пра кару сьмерці прадставяць у Менску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.10.2017 13:28
  • Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня..mp3
З 5 па 10 кастрычніка ў Беларусі праходзіць традыцыйны Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня.
Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня

З 5 па 10 кастрычніка ў Беларусі праходзіць традыцыйны тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня. Тэма сьмяротнага пакараньня для Беларусі, на жаль, застаецца актуальнай. У 2017 годзе кара сьмерці была прымененая да адной асобы, а дзьве пачулі прысуд – сьмерць праз расстрэл. За гады незалежнасьці ў краіне былі вынесеныя больш за 300 сьмяротных прысудаў.
Асноўнае пасланьне інфармацыйна-асьветніцкіх мерапрыемстваў, якія ладзяцца ў Менску і рэгіянальных гарадах, – «Сьмяротнае пакараньне – гэта мінулае». Цягам бліжэйшага тыдня праваабаронцы прапануюць шырэй паглядзець на сьмяротнае пакараньне і задумацца над тым, на якія страты яно выракае грамадзтва.
Традыцыйна ў рамках кампаніі рыхтуецца афіша-банэр. На сёлетняй афішы зьмешчаны фотаздымак, на якім на зямлі сярод лісьця і гальля ляжыць чэрап. Здымак быў зроблены ў красавіку 2017 года на месцы масавых расстрэлаў каля вёскі Хайсы пад Віцебскам. Пры Сталіне там былі расстраляныя тысячы людзей, аднак сёньняшнія ўлады адмаўляюцца прызнаваць злачынствы камунізму і сьцьвярджаюць, што гэта ахвяры Другой сусьветнай вайны. У той жа час вядома, што ў краіне, дзе існуе сьмяротнае пакараньне, яно можа выкарыстоўвацца супраць палітычных апанэнтаў улады, што і адбывалася падчас масавых рэпрэсій у СССР.
2017 год у пэўным сэнсе юбілейны – гаворыць каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня» Андрэй Палуда.
А. Палуда: У 1917 годзе годзе адбывалася шмат падобных падзей. Таксама ў 1937 годзе. Таму і слоган Тыдня мы выбралі глыбока сэнсоўны. З аднаго боку, сьмяротная пакараньне – гэта яшчэ не мінулае. Кара сьмерці ў ХХІ стагодзьдзі – гэта нейкае варварства. А зь іншага, мы сапраўды хацелі б, каб яно стала мінулай старонкай у нашай краіне.
Упершыню ў рамках Тыдня супраць сьмяротнага пакараньня арганізоўваецца наведваньне месца масавых расстрэлаў на Аршаншчыне – гэта Кабыляцкая гара і расстрэльны лес па Магілёўская шашы. Наведваньне адбудзецца заўтра, 6 кастрычніка.
А. Палуда: Па вялікім рахунку, гэта адбудзецца ўпершыню. У нас таксама плянуецца прэзэнтацыя фільму «Гісторыя сьмяротнага пакараньня ў Беларусі». Гэта будзе спасылка на праблему ў кантэксьце часу і да сёньняшняй сытуацыі, калі для нашай краіны сьмяротнае пакараньне актуальнае.
Сёньня ў Баранавічах зладжаны прагляд мастацкага фільму «Жыцьцё Дэвіда Гейла», а ў Гомелі – «Сальвадор». У пятніцу, акрамя наведваньня месцаў масавых расстрэлаў, у Менску заплянаваная публічная дыскусія «Сьмяротнае пакараньне: за ці супраць» з удзелам прадстаўнікоў ПЦ «Вясна» Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча.
Андрэй Палуда гаворыць, што арганізатары стараюцца выкарыстоўваць адукацыйныя формы, распавядаючы пра праблему сьмяротнага пакараньня.
А. Палуда: Мэтай такіх кароткатэрміновых акцый – гэта інфармаваньне насельніцтва. Ідэя правядзеньня Тыдня ўзьнікла пасьля таго, як мы пабачылі, што ў Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня 10 кастрычніка мы не пасьпяваем правесьці ўсе задуманыя мерапрыемствы. Нашая мэта – інфармаваньне і выкарыстоўваньне для гэтага рознага кшталту інструмэнтаў. Гэта дыскусіі, паказы фільмаў, два канцэрты «Рок за жыцьцё» ў Берасьце і Менску. Упершыню пройдзе прэзэнтацыя беларускамоўнага коміксу на тэму сьмяротнага пакараньня.
Прэзэнтацыя інтэрактыўнага сацыяльнага комікса «Мама, гэта я..» з удзелам каардынатара кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі» Андрэя Палуды і адмыслоўцаў па стварэньні коміксаў адбудзецца 9 кастрычніка.
Чарговым элемэнтам, якія выкарыстоўваецца падчас Тыдня – гэта непасрэднае інфармаваньне грамадзтва пра праблему кары сьмерці ў краіне і за яе межамі. у мінулым годзе актывісты раздалі 30 асобнікаў спэцвыпуску газэты «Народная воля». Сёлета будуць распаўсюджвацца буклеты «Шэсьць аргумэнтаў супраць сьмяротнага пакараньня».
Праваабаронцы таксама заахвочваюць падпісваць электронную пэтыцыю супраць кары сьмерці ў Беларусі.
Тыдзень завершыцца 10 кастрычніка – у Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. Цягам дня праваабаронцы і актывісты правядуць на вуліцах сталіцы і рэгіянальных гарадоў інфармацыйныя акцыі.
У Страсбургу адбудзецца канфэрэнцыя Рады Эўропы «Вяртаньне да сьмяротнага пакараньня ў Эўропе: рэальная пагроза або папулісцкая фікцыя?», у працы якой возьмуць удзел праваабаронцы Валянцін Стэфановіч (ПЦ «Вясна») і Алег Гулак (БХК).
Больш падрабязны расклад мерапрыемстваў тыдня на старонцы кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі».

Тэма сьмяротнага пакараньня для Беларусі, на жаль, застаецца актуальнай. У 2017 годзе кара сьмерці была прымененая да адной асобы, а дзьве пачулі прысуд – сьмерць праз расстрэл. За гады незалежнасьці ў краіне былі вынесеныя больш за 300 сьмяротных прысудаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт