Logo Polskiego Radia
Print

У новае тысячагодзьдзе - на ровары

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.10.2017 16:30
  • Берасьце на ровары.mp3
Берасьце хоча ўвайсьці ў другое тысячагодзьдзе як першы ў Беларусі "разумны горад".
Foto: Stowarzyszenie na rzecz rozwoju miejscowości Łobaczew Duży i okolic/ЗА ВЕЛА БРЭСТ/Facebook.com

Беларусь імкнецца ісьці ў нагу з сучаснымі эўрапейскімі трэндамі ва ўрбаністыцы.

Ідзецца пра тое, каб гарады былі не толькі для аўтамабіляў ды аўтамабільнага руху, але і для мінакоў ды іншага транспарту, у тым ліку больш экалягічнага. Адным з лідараў ў прасоўваньні гэтага падыходу ў Беларусі становіцца Берасьце. Горад на сваё 1000-годзьдзе хоча быць першым «smart city» у Беларусі.

Апошні тыдзень верасьня ў Эўропе праходзіць пад знакам «без аўтамабіля». Ладзіцца адмысловы дзень і нават цэлы Эўрапейскі тыдзень мабільнасьці. У Беларусі таксама актыўна далучыліся да правядзеньня гэтай акцыі.Што цікава, сёлета ня толькі Менск актыўна далучыўся, але й іншыя рэгіянальныя асяродкі таксама.

Так па выніках правядзеньня Эўрапейскага тыдня мабільнасьці на другое месца па краіне выйшла Берасьцейская вобласьць. Шмат у чым так сталася дзякуючы актыўнасьці берасьцейцаў.

У горадзе расьце колькасьць неаўтамабільных удзельнікаў руху, гарадзкія ўлады імкнуцца пашырыць для іх інфраструктуру. Ладзяцца шматлікія спартовыя, адукацыйныя акцыі на тэму ўстойлівага і экалягічнага транспарту.

Больш падрабязна на гэтую тэму мы размаўляем з актывістам інфармацыйна-асьветніцкай установы «За вела Брэст» Андрэем Карагодам.

слухайце ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт