Logo Polskiego Radia
Print

Польшча рыхтуецца да кібэрвайны

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 09.10.2017 15:45
  • Польшча рыхтуецца.mp3
У Кракаве праходзіць аўтарытэтны міжнародны форум экспэртаў CYBERSEC.
Foto: PAP/Jacek Bednarczyk

Гэта адно з пяці найбольш важных спэцыялізаваных экспэртных сустрэч у Эўропе.

На бліжэйшыя два дні Кракаў стаў сталіцай эўрапейскай кібэрбясьпекі. У горадзе праходзіць III форум кібэрбясьпекі. На форум прыехала 130 выступоўцаў ды больш за 1000 гасьцей. Сярод якіх былыя дарадцы па справах кібэрбясьпекі амэрыканскіх прэзыдэнтаў Буша ды Абамы, афіцэры амэрыканскай арміі, якія займаюцца кібэрбясьпекай, палітыкі з эўрапейскіх краін, адказныя за пашырэньне новых лічбавых тэхналёгіі.

Такі інтарэс для форума тлумачыцца тым, што там будуць абмяркоўвацца пытаньні важныя для дзейнасьці дзяржаў, абароннай здольнасьці. Гаворыць прэсавая сакратар форума Натальля Дарывальска.

Натальля Дарывальска: У першую чаргу будуць абмяркоўвацца важныя для дзяржавы пагрозы для дэмакратычных працэсаў ды небясьпека атак на крытычную інфраструктуру. Гэта ключавыя аб’екты, сеці ды ўстановы, якія маюць непасрэдны ўплыў на бясьпечную дзейнасьць дзяржавы. Іншай важнай тэмай будзе абмеркаваньня магчымасьцяў разбудовы абаронных здольнасьцяў НАТО ад кібэрпагрозаў.

Таксама інтарэс да форум падаграе шырокая прысутнасьць бізнэсу ды новых тэхналёгій. Прыбылыя ў Кракаў фірмы ахвотна дэманструюць новыя прыдумкі ды рэвалюцыйныя патэнты. Гаворыць прадпрымальнік Кшыштаф Суруўка.

Кшыштаф Суруўка: Гэта праграма Сармата, якая дазваляе праслухоўваць доўгія гадзіны размоваў у пошуку ключавых словаў, якія могуць сьведчыць, што было зьдзейсьнена злачынства. Гэта першая ў сьвеце рэвалюцыйная сыстэма беспарольнага ўвахода ў сыстэму. Наша сыстэма ліквідуе адну з асноўных праблем кібэрбясьпекі – паролі.

У сваю чаргу палітыкі казалі пра тое, што яны ўсьведамляюць узровень пагрозы, а кібэрбясьпека стала адным з прыярытэтаў польскіх уладаў. Гаворыць кіраўнік прэзыдэнцкай канцылярыі Кшыштаф Шчэрскі.

Кшыштаф Шчэрскі: Апошнім часам справа хуткіх магчымасьцяў тэхналягічнага разьвіцьця ў прасторы кібэрнэтычнай пачало ўсё больш уплываць на дэмакратычныя працэсы ўнутры дзяржаў. Пра гэта казаў наш прэзыдэнт падчас выступа ў ААН. Сёньня мы мусім клапаціцца пра кібэрбясьпекі дэмакратычных працэсаў у розных краінах.

Яшчэ далей у заявах пайшла старшыня польскага ўраду Бэата Шыдла. Яна заявіла, што ўрад створыць спэцыяльную адзінку, якая зоймецца пытаньнямі кібэрбясьпекі.

Бэата Шыдла: Усьлед за разьвіцьцё кібэрпрасторы ідзе рост кібэрзлачыннасьці й нават кібэртэрарызма. Расьце небясьпека для грамадзян. Адсюль патрэбна адпаведнай рэакцыі з боку дзяржавы. Інфармацыйная вайна, хакерскія атакі на крытычную інфраструктуру, напады на банкаўскія сыстэмы ды біржы. Гэта далёка ня поўны сьпіс пагрозаў, якія трэба ўсьведамляць. Таму я прыняла рашэньне, што будзе створаны дэпартамэнт, спэцыяльная адзінка, задачай якой будзе маніторынг ды падрыхтоўка экспэртнай аналітыкі для мяне асабіста. Кіраваць працамі гэтай адзінкі будзе міністар Шыфэрнакэр.

У Кракаве праходзіць ІІІ міжнародны форум кібэрбясьпекі. Адным з вынікаў мерапрыемства стане падпісаньне першай у сьвеце глябальнай дамовы паміж цэнтрамі інавацый у галіне кібэрбясьпекі.

Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт