Logo Polskiego Radia
Print

Урад Туска праігнараваў даклад аб масавых падатковых махінацыях

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.10.2017 15:10
Пра масавыя махінацыі аўтар Закона аб ПДВ прафэсар Вітальд Мадзэлеўскі паведамляў ужо ў чэрвені 2014 году.
pixabay.com/Public Domain CC0

Урад Туска праігнараваў даклад аб масавых падатковых махінацыях
Пра масавыя махінацыі аўтар Закона аб ПДВ прафэсар Вітальд Мадзэлеўскі паведамляў ужо ў чэрвені 2014 году.
У рукі журналістаў газэты „Super Express” патрапіў даклад аўтарства Вітальда Мадзэлеўскага (Witold Modzelewski). У ім прафэсар паведамляў кааліцыйнаму ўраду „Грамадзянскай плятформы” й Польскай сялянскай партыі пра незвычайны рост сумаў, якія дзяржава выплачвала прадпрымальнікам у рамках кампэнсацыі за падатак на дададзеную вартасьць, ПДВ. Аднак тагачасны віцэ-міністар фінансаў Януш Ціхань (Janusz Cichoń) назваў справаздачу „прадузятай”, паведамляе газэта.
Прафэсар Вітальд Мадзэлеўскі зьяўляецца стваральнікам Закона аб ПДВ і былым намесьнікам міністра фінансаў у 1992-1996 гадах. У чэрвені 2014 году ён перадаў свой даклад аб вымантачваньнях кампэнсацыі за ПДВ у Мінфін, які ўзначальваў тады Матэвуш Шчурэк (Mateusz Szczurek), а яго намесьнікам быў ужо згаданы Януш Ціхань.
Мадзэлеўскі пераконваў, што „бездапаможнасьць у барацьбе з вымантачваньнем кампэнсацыі за гэты падатак можна пераадолець шляхам дзеяньняў праваахоўных органаў, то бок сьледзтваў накіраваных на выяўленьне злачынстваў адмываньня грошай”.
Аднак даклад прафэсара сустрэўся з вострай крытыкай намесьніка кіраўніка Мінфіна Януша Ціханя, які заявіў, што „прадстаўлены матэрыял не заслугоўвае таго, каб звацца дакладам”.
У заяве для газэты „Super Express” Ціхан, які цяпер зьяўляецца дэпутатам ад апазыцыйнай „Грамадзянскай плятформы”, тлумачыць: „Гэта ня праўда, што мы не займаліся праблемай ПДВ. Мы працавалі над Падатковым кодэксам, ажыцьцяўлялі плян дзеяньняў, які павінен быў зрабіць сыстэму ПДВ больш шчыльнай. Мы назіралі за сытуацыяй і былі занепакоеныя”, - дадаў віцэ-міністар фінансаў у папярэднім урадзе.
Паводле выданьня „Super Express”, сума вымантачаных прадпрымальнікамі кампэнсацыяў за ПДВ вырасла з амаль 57 млрд злотых у 2008 годзе да 85 млрд у 2014 годзе.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт