Logo Polskiego Radia
Print

Польскія ўлады прапануюць зьмену выбарчага заканадаўства

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.10.2017 14:37
Прапанаваныя кіроўнай партыяй зьмены не падабаюцца апазыцыі.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Польскія ўлады прапануюць зьмену выбарчага заканадаўства
Прапанаваныя кіроўнай партыяй зьмены не падабаюцца апазыцыі.
Ліквідацыя аднамандатных выбарчых акругаў на выбарах у невялікіх гарадах і забарона на паралельнае кандыдаваньня на розныя пасады ў мясцовых уладах – гэта толькі частка зьменаў, якія ў выбарчае заканадаўства прапануе ўвесьці кансэрватыўная партыя „Права й справядлівасьць”, паведамляе „Gazeta Polska Codziennie”.
Паводле газэты, праект новага выбарчага кодэкса, які неўзабаве прадставіць кіроўная партыя, таксама прапануе ўстанаўленьне ў выбарчых участках сыстэмаў відэаназіраньня, празрыстых скрыняў для галасаваньня й аднародных выбарчых бюлетэняў. Выданьне нагадвае, што пра зьмены выбарчага заканадаўства лідар кіроўнай партыі Яраслаў Качыньскі паведамляў падчас нядаўняга пазачарговага зьезду клюбаў газэты.
Старшыня „Права й справядлівасьці” падзяліў прапанаваныя зьмены на дзьве групы: тэхнічную й палітычную. Першая група - гэта, між іншым, увядзеньне камэраў відэаназіраньня, празрыстых урнаў і аднародных картаў для галасаваньня. Другая група – гэта, між іншым, ліквідацыя аднамандатных выбарчых акругаў на выбарах у невялікіх гарадах.
Паводле выданьня, тэхнічныя зьмены былі абвешчаныя ўжо даўно й не выклікаюць сур'ёзных сумневаў. Інакш сытуацыя выглядае, калі гаворка ідзе пра палітычныя зьмены. Тым ня менш, паводле Яраслава Качыньскага, аднамандатныя выбарчыя акругі ў невялікіх гарадах - гэта крыніца паталёгіі. Яны спрыяюць дзейсным прадстаўніком мясцовых уладаў і не адлюстроўваюць сапраўднай палітычных прыхільнасьцяў выбаршчыкаў.
„Гэта недэмакратычная зьява, якая стварае рызыку злоўжываньняў і таму яна павінна быць ліквідаваная”, - пераконваў Яраслаў Качыньскі.
У сваю чаргу адначасовае кандыдаваньне на некалькі пасадаў у мясцовых уладах - гэта паводле Качыньскага чысты падман выбаршчыкаў. Прапанаваныя кіроўнай партыяй зьмены не падабаюцца апазыцыі, нагадае „Gazeta Polska Codziennie”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт