Logo Polskiego Radia
Print

Польшча і Ўкраіна вырашаюць праблемы ва ўзаемаадносінах

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.10.2017 14:26
  • Польшча і Ўкраіна падпішуць.mp3
Польшча і Ўкраіна падпішуць дэклярацыю аб адукацыі на мовах нацыянальных меншасьцяў ва Ўкраіне.
PAP/Rafał Guz

Польшча і Ўкраіна вырашаюць праблемы ва ўзаемаадносінах
Польшча і Ўкраіна падпішуць дэклярацыю аб адукацыі на мовах нацыянальных меншасьцяў ва Ўкраіне.
Польшча і Ўкраіна падпішуць дэклярацыю, якая дасьць польскай меншасьці гарантыі адукацыі на польскай мове, паведамілі кіраўнічкі Ведамстваў адукацыі Польшчы і Ўкраіны.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Дэклярацыя - гэта вынік візыту міністар адукацыі Польшчы Анны Залеўскай (Anna Zalewska) у Кіеве. Польская міністар сустрэлася са сваім украінскім калегам Ліліяй Грыневіч.
Перамовы датычылі новага ўкраінскага закону аб адукацыі, у прыватнасьці, прадугледжаных ім магчымасьцяў адукацыі на мовах нацыянальных меншасьцяў.
Кіраўнічкі Ведамстваў адукацыі Польшчы і Ўкраіны падкрэсьлілі, што перамовы былі нялёгкія, але ўсё ж прадуктыўныя.
Іх вынікам зьяўляецца падрыхтаваная да подпісу дэклярацыя аб адукацыі на мовах нацыянальных меншасьцяў ва Ўкраіне, паведаміла Анна Залеўска.
Анна Залеўска: Цягам двух або трох бліжэйшых дзён мы зможам падпісаць дэклярацыю, якая загарантуе прадстаўнікам польскай меншасьці ва Ўкраіне магчымасьць адукацыі на польскай мове.
Міністар Лілія Грыневіч адзначыла, што занепакоенасьць польскага боку выклікаў запіс аб тым, што толькі частка прадметаў у базавых і сярэдніх школах можа выкладацца на мове меншасьці, то бок, напрыклад, на польскай мове.
Лілія Грыневіч: Мы хочам запэўніць польскі бок і пацьвердзіць адпаведным дакумэнтам, што гарантуем права на адукацыю на роднай мове.
Міністар Грыневіч падкрэсьліла, што ў польскіх школах ва Ўкраіне ўжо цяпер адна частка прадметаў выкладаецца на польскай мове, а другая – на ўкраінскай.
Пытаньне ўкраінскай рэформы сыстэмы адукацыі ў аспэкце нацменшасьцяў закраналася таксама падчас нядаўняга візыту сьпікера польскага Сэнату (вышэйшай палаты парлямэнту).
Між іншым, па гэтай справе Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) сустрэўся ў Кіеве са старшынём Вярхоўнай рады Ўкраіны Андрэем Парубіем. Пасьля гэтай сустрэчы сьпікер Сэнату гаварыў пра плянаваныя кансультацыі міністраў адукацыі Польшчы і Ўкраіны.
Станіслаў Карчэўскі: Я атрымаў гарантыі, што польская моладзь ва Ўкраіне зможа вывучаць польскую мову, гісторыю й літаратуру. У бліжэйшым часе адбудзецца сустрэча міністраў адукацыі Польшчы і Ўкраіны.
Падчас свайго візыту ва Ўкраіну Станіслаў Карчэўскі наведаў таксама Харкаў, дзе сустрэўся зь прадстаўнікамі польскіх арганізацый.
Сьпікер Сэнату абяцаў, што ў наступным годзе бюджэт палаты на падтрымку палякаў за мяжой будзе павялічаны з 75 да 100 мільёнаў злотых.
Станіслаў Карчэўскі спадзяецца, што дадатковыя сродкі дазволяць падтрымаць польскія школы ва Ўкраіне ў большай ступені.
Станіслаў Карчэўскі: Мы пачынаем абмяркоўваць бюджэт на будучы год. Праект прадугледжвае павелічэньне сродкаў на супрацу з палякамі замежжа. Уступна пад увагу бяруцца 100 мільёнаў злотых на, скажам так, стагодзьдзе вяртаньня незалежнасьці Польшчы.
Новы ўкраінскі закон аб рэформе адукацыі быў прыняты Вярхоўнай радай Украіны ў верасьні. Рэформа ўводзіць рашучыя зьмены ў сыстэму адукацыі й асьветы ў краіне. У частцы датычнай навучаньня на мовах нацменшасьцяў яна прадугледжвае, што пачынаючы з пятага клясу базавай школы большасьць прадметаў будзе на ўкраінскай мове.
Закон не прадугледжвае дзейнасьці існуючых цяпер школаў нацыянальных меншасьцяў, а выключна клясы нацменшасьцяў.
Асноўнай мэтай увядзеньня рэформы было ўзмацненьне ролі ўкраінскай мовы й зьмяншэньне перавагі расейскай мовы ў школах, асабліва ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах Украіны.
Рашучы супраціў у дачыненьні да новых правілаў выказалі Румынія, Вугоршчына й Расея. Парлямэнты Румыніі й Вугоршчыны аднадумна прынялі рэзалюцыі, у якіх гаворка ідзе пра тое, што ўкраінскі закон істотна абмяжоўвае права на атрыманьне адукацыі на нацыянальнай мове.
Вугорскія ўлады заявілі нават, што будуць блякаваць эўразьвязаўскія імкненьні Ўкраіны.
Паводле афіцыйных дадзеных, ва Ўкраіне ў цяперашні час працуе 581 школа з расейскай мовай навучаньня, 78 румынскіх і малдаўскіх школаў, 71 вугорская школа й 6 польскіх школаў. У польскіх адукацыйных установах ва Ўкраіне вучыцца агулам 1,8 тыс. польскіх вучняў.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт