Logo Polskiego Radia
Print

Расстраляных у 1937 годзе паэтаў ушануюць у Курапатах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.10.2017 12:31
  • Ноч паэтаў.mp3
У Беларусі плянуюцца разнастайныя акцыі памяці і ўшанаваньня расстраляных 29 кастрычніка 1937 году пісьменьнікаў.
КурапатыКурапатыАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

80 гадоў таму, уначы 29 кастрычніка 1937 гады, ва ўнутранай турме НКУС у Менску было расстраляна больш за 130 беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў, публіцыстаў. Савецкі рэжым зьнішчыў больш за 90% вышэйшых чыноўнікаў, сьвятароў, інтэлектуалаў, людзей мастацтва Беларусі.
У Беларусі плянуюцца разнастайныя акцыі памяці і ўшанаваньня забітай беларускай інтэлігенцыі. Адной зь іх зьяўляецца акцыя «Маладога фронту», які запрашае на «Ноч паэтаў» у Курапатах. Расказвае актывіста МФ Наста Гусева.
Н. Гусева: Мы пастаянна павінны памятаць пра гэтую праблему, пра гэтую чорную пляму ў нашай гісторыі. Гэтая праблема застаецца вельмі вострай для сёньняшняй Беларусі. Пакуль прадстаўнікі ўлады, якія мусяць абараняць свой народ, з захапленьнем прымяраюць форму карнікаў НКУС, я сябе ў бясьпецы не адчуваю. Таму мы асабліва павінны памятаць пра тое, што адбывалася ў той час, якая гэта вялікая страта для ўсёй Беларусі, беларускай культуры згубіць велізарную частку інтэлігенцыі, выбітных беларусаў літаральна ў адну ноч.
Мы запрашаем 29 кастрычніка а 23 гадзіне ў Курапаты, каб узгадаць пра гэтых нявінных ахвяр рэпрэсій, зачытаць іх вершы, памаліцца за іх. Плянуецца, што акцыя будзе працягвацца да ранку наступнага дня. Трэба цёпла апрануцца, узяць гарачую гарбату і прынесьці зьнічы.
Палітык Мікалай Статкевіч заклікаў ушанаваць памяць расстраляных пісьменьнікаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі ля будынка КДБ у Менску 29 кастрычніка.
«80 гадоў таму, уначы 29 кастрычніка 1937 гады, ва ўнутранай турме НКУС у Менску было расстраляна больш за 130 беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў, публіцыстаў. Пачатак «Ланцуга Памяці» – у нядзелю ў 19.00 каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці ў Менску. Ня трэба сьцягоў і лёзунгаў. Бо забітыя хадзілі пад рознымі сьцягамі, натхняліся рознымі лёзунгамі. Вазьміце толькі сьвечкі або лямпады... Каб трагедыя 1937 года больш ніколі не магла паўтарыцца на нашай зямлі«, – напісаў Статкевіч у сябе ў Фэйсбуку.
29-га кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Аднак за гэтай ініцыятывай не стаяць органы ўлады. Гэта ініцыятыва прыватных асобаў, дасьледчыкаў і грамадзкіх дзеячаў. Гэта яны дзесяткі гадоў зьбіраюць інфармацыю, раскіданую па шматлікіх архівах былога Савецкага Саюза.
Дзякуючы высілкам незалежных дасьледчыкаў стала вядома, што ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску расстралялі больш за 100 дзеячаў беларускай культуры, мастацтва, навукі. Невядома, дзе яны пахаваныя: у Лошыцы, у Курапатах або Трасьцянцы, паколькі няма ніякіх дакумэнтаў.
Для савецкай улады – гэтыя людзі былі ворагамі, шпіёнамі. Усе абвінавачаньні ў асноўным тычыліся ўдзелу ў контррэвалюцыйнай антысавецкай арганізацыі. Туды траплялі розныя асобы: пісьменьнікі, сакратар райкама, некалькі камандзіраў Чырвонай арміі, студэнты ды выкладчыкі менскіх ВНУ. 22 асобы з расстраляных – гэта былі пісьменьнікі, літаратурныя крытыкі. Таму гэты расстрэл называюць «пісьменьніцкім».
Пазьней органы савецкай жа юстыцыі былі вымушаныя прызнаць, што справы супраць усіх расстраляных былі сфабрыкаваныя. Асноўная частка ахвяраў была рэабілітаваная пасьля 1956-га году. Рэшту рэабілітавалі паводле загаду Гарбачова з 1989-га году. Загінулі невінаватыя людзі.
Падзеі 80-гадовай даўніны экспэрты называюць сьвядомым вынішчэньнем нацыянальнай эліты.

80 гадоў таму, уначы 29 кастрычніка 1937 гаду, ва ўнутранай турме НКУС у Менску было расстраляна больш за 130 беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў, публіцыстаў. Савецкі рэжым зьнішчыў больш за 90% вышэйшых чыноўнікаў, сьвятароў, інтэлектуалаў, людзей мастацтва Беларусі.

У Беларусі плянуюцца разнастайныя акцыі памяці і ўшанаваньня забітай беларускай інтэлігенцыі. Адной зь іх зьяўляецца акцыя «Маладога фронту», які запрашае на «Ноч паэтаў» у Курапатах. Расказвае актывіста МФ Наста Гусева.

Н. Гусева: Мы пастаянна павінны памятаць пра гэтую праблему, пра гэтую чорную пляму ў нашай гісторыі. Гэтая праблема застаецца вельмі вострай для сёньняшняй Беларусі. Пакуль прадстаўнікі ўлады, якія мусяць абараняць свой народ, з захапленьнем прымяраюць форму карнікаў НКУС, я сябе ў бясьпецы не адчуваю. Таму мы асабліва павінны памятаць пра тое, што адбывалася ў той час, якая гэта вялікая страта для ўсёй Беларусі, беларускай культуры згубіць велізарную частку інтэлігенцыі, выбітных беларусаў літаральна ў адну ноч.

Мы запрашаем 29 кастрычніка а 23 гадзіне ў Курапаты, каб узгадаць пра гэтых нявінных ахвяр рэпрэсій, зачытаць іх вершы, памаліцца за іх. Плянуецца, што акцыя будзе працягвацца да ранку наступнага дня. Трэба цёпла апрануцца, узяць гарачую гарбату і прынесьці зьнічы.

Палітык Мікалай Статкевіч заклікаў ушанаваць памяць расстраляных пісьменьнікаў і прадстаўнікоў інтэлігенцыі ля будынка КДБ у Менску 29 кастрычніка.

«80 гадоў таму, уначы 29 кастрычніка 1937 гады, ва ўнутранай турме НКУС у Менску было расстраляна больш за 130 беларускіх паэтаў, пісьменьнікаў, публіцыстаў. Пачатак «Ланцуга Памяці» – у нядзелю ў 19.00 каля будынку КДБ на праспэкце Незалежнасьці ў Менску. Ня трэба сьцягоў і лёзунгаў. Бо забітыя хадзілі пад рознымі сьцягамі, натхняліся рознымі лёзунгамі. Вазьміце толькі сьвечкі або лямпады... Каб трагедыя 1937 года больш ніколі не магла паўтарыцца на нашай зямлі», – напісаў Статкевіч у сябе ў Фэйсбуку.

29-га кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Аднак за гэтай ініцыятывай не стаяць органы ўлады. Гэта ініцыятыва прыватных асобаў, дасьледчыкаў і грамадзкіх дзеячаў. Гэта яны дзесяткі гадоў зьбіраюць інфармацыю, раскіданую па шматлікіх архівах былога Савецкага Саюза.

Дзякуючы высілкам незалежных дасьледчыкаў стала вядома, што ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску расстралялі больш за 100 дзеячаў беларускай культуры, мастацтва, навукі. Невядома, дзе яны пахаваныя: у Лошыцы, у Курапатах або Трасьцянцы, паколькі няма ніякіх дакумэнтаў.

Для савецкай улады – гэтыя людзі былі ворагамі, шпіёнамі. Усе абвінавачаньні ў асноўным тычыліся ўдзелу ў контррэвалюцыйнай антысавецкай арганізацыі. Туды траплялі розныя асобы: пісьменьнікі, сакратар райкама, некалькі камандзіраў Чырвонай арміі, студэнты ды выкладчыкі менскіх ВНУ. 22 асобы з расстраляных – гэта былі пісьменьнікі, літаратурныя крытыкі. Таму гэты расстрэл называюць «пісьменьніцкім».

Пазьней органы савецкай жа юстыцыі былі вымушаныя прызнаць, што справы супраць усіх расстраляных былі сфабрыкаваныя. Асноўная частка ахвяраў была рэабілітаваная пасьля 1956-га году. Рэшту рэабілітавалі паводле загаду Гарбачова з 1989-га году. Загінулі невінаватыя людзі.

Падзеі 80-гадовай даўніны экспэрты называюць сьвядомым вынішчэньнем нацыянальнай эліты.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт