Logo Polskiego Radia
Print

Парадоксы беларускай пэнсійнай сыстэмы

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.10.2017 15:48
  • Парадоксы.mp3
Паводле афіцыйнай статыстыкі ў Беларусі сёньня налічваецца больш за 2,5 мільёнаў пэнсіянэраў.
Bild: commons.wikimedia.org

У дзяржавы не стае грошай на выплаты пэнсій. Аднак гэта не засмучвае беларускіх пэнсіянэраў. Іншы погляд на сытуацыю маюць экспэрты.

У верасьні паведамлялася, што за бягучы год выдаткі на Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Беларусі, 98% выдаткаў фонду ідзе на выплаты пэнсій, пайшлі ў мінус. Дэфіцыт за першыя паўгода склаў 338 мільёны рублёў замест заплянаванага прафіцыту. Сытуацыя, відавочна, будзе пагаршацца, бо з 1 лістапада ў Беларусі на 5% вырастуць памеры пэнсій. Гэта зьвязана з ростам сярэдняга заробку па краіне.

Аднак беларускі СМІ заўважылі яшчэ іншую тэндэнцыю, што ў краіне назіраецца рост колькасьці людзей, якія атрымліваюць мінімальную працоўную пэнсію. Яшчэ сем год таму такіх асобаў было толькі 42 тысячы чалавек, то летась іх лічба перавысіла 200 тысяч, то бок вырасла ў пяць разоў. Да гэтага трэба дадаць, што каля 40% беларускіх мужчын неўзабаве ня будуць дажываць да пэнсійнага ўзросту. Справа ў тым, што ў Беларусі рэалізуецца палітыка павышэньня пэнсійнага ўзросту. Кожная паўгода пэнсійны ўзрост вырастае на 6 месяцаў пакуль не дасягне 63 год для мужчын і 58 для жанчын.

Пры гэтым беларускія пэнсіянэры – гэта найбольш ляяльная да ўлады і задаволеная сваім матэрыяльным станам група жыхароў у Беларусі. Гэтыя вынікі беларуская сацыялёгія фіксуе ўжо больш за 10 год. З чаго гэта вынікае й як насамрэч жывецца пэнсіянэрам у Беларусі мы папрасілі пракамэнтаваць менскага эканаміста Міхася Залескага.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт