Logo Polskiego Radia
Print

Дзень памінаньня продкаў: ці шмат польскіх магіл у Беларусі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.11.2017 19:51
  • магілы.mp3
Шматлікія магілы ўдалося захаваць дзякуючы таму, што іх у савецкія часы даглядалі людзі - суразмоўца.
Помнік польскім салдатам, загінулым ў польска-бальшавіцкай вайне 1920 году, вёска Навасёлкі, Мядзельскі раён, Менская вобласьцьПомнік польскім салдатам, загінулым ў польска-бальшавіцкай вайне 1920 году, вёска Навасёлкі, Мядзельскі раён, Менская вобласьцьфота: Пасольства Польшчы ў Беларусі

Як паведамлялася ў нашым эфіры й на сайце, 1 лістапада, у Дзень усіх сьвятых, у горадзе Мядзел ва ўрачыстай атмасфэры была адкрытая памятная дошка ў гонар польскіх салтат, загінулых у польска-бальшавіцкай вайне 1919-1920 гадоў. У мерапрыемстве ўдзельнічаў пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік. Але ня толькі ў Мядзеле пахаваныя польскія жаўнеры.

Нагадаем, што акрамя Мядзела польскія дыпляматы пабывалі таксама на могілках у вёсцы Навасёлкі каля згаданага горада, дзе таксама пахаваныя польскія салдаты, загінулыя ў вайне 1920 года.

Польскіх магіл у Беларусі шмат, кажа грамадзкі дзеяч польскай нацыянальнай меншасьці й журналіст Андрэй Пачобут. Паводле яго, гэта й магілы польскіх салдат ды паўстанцаў, і магілы вядомых палякаў, напрыклад, Элізы Ажэшкі. Шматлікія магілы ўдалося захаваць дзякуючы таму, што іх у савецкія часы даглядалі людзі, гаворыць Пачобут.

З тым, што польскіх ваенных магіл шмат у Беларусі, згодзен таксама кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў, які шмат месца ў сваёй прафэсійнай дзейнасьці адводзіць супольнай польска-беларускай гісторыі. Паводле яго словаў, польскіх магіл трэба шукаць яшчэ ў часах Расейскай Імпэрыі, у арміі якой на тэрыторыі сучаснай Беларусі служылі й палякі.

Такім чынам, асноўны цяжар за доглядам польскіх магілаў у Беларусі кладзецца на пасольства Польшчы ў Беларусі, консульскія ўстановы ды арганізацыі польскай нацыянальнай меншасьці, у тым ліку Саюз палякаў Беларусі. І хоць існуюць пэўныя цяжкасьці, у тым ліку фінансавыя, згаданыя ўстановы й арганізацыі ўсялякім чынам стараюцца зрабіць так, каб польская памяць у Беларусі захавалася.

вс

слухайце далучаны гукавы файл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт