Logo Polskiego Radia
Print

Постсавецкія краіны не хочуць быць разам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.11.2017 23:13
  • Постсавецкія краіны.mp3
Інтарэсы постсавецкіх краін усё больш разыходзяцца.
Foto: streaming na youtube.com

З распаду СССР прайшло ўжо 26 гадоў. Увесь гэты час не спыняюцца размовы пра інтэграцыю былых рэспублік. Множацца інтэграцыйныя структуры ды ўтварэньні. Аднак рэальнага збліжэньня не назіраецца. Экспэрты канстатуюць адваротныя тэндэнцыі.

Вымоўную ілюстрацыю гэтага сьцьвярджэньня дае нам такая структура, як Супольнасьць незалежных дзяржаў (СНД). Створаная для мірнага разводу былых савецкіх рэспублік, існуе па сёньняшні дзень, рэгулярна ладзяцца сустрэчы кіраўнікоў краін, урадаў, дзейнічаюць наднацыянальныя структуры, прымаюцца дакумэнты. Аднак у ключавых справах збліжэньня няма. Напрыклад, учора ў Ташкенце падпісалі чарговы « пакет дакумэнтаў» у рамках СНД. Паведамлялася, што бакі прынялі рашэньне пра хаду рэалізацыі пагадненьняў Дамовы пра зону вольнага гандлю з 2011 года. Аднак вось ужо 6 год як Дамова ня дзейнічае.

Падобны трэнд назіраецца і ў ЭўраЭзЭс. Пяць год таму заяўлялася пра стварэньне адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расеі ды Казахстану. Сёньня прасторы фактычна няма, кожная з трох краін абмяжоўвае доступ на свой рынак для калег па эўразійскай інтэграцыі. У рэальнасьці інтарэсы постсавецкіх краін усё больш разыходзяцца. Падобнае стаўленьне дэманструюць і іх жыхары. Абсалютная меншасьць хоча жыць у новым саюзе. Пра гэта мы размаўляем з беларускім эканамістам Леанідам Злотнікавым.

Слухайце размову ў гукавым файле

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт