Logo Polskiego Radia
Print

Складаныя польска-украінскія перамовы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.11.2017 14:28
  • Складаныя польска-украінскія.mp3
Кіраўнік польскай дыпляматыі знаёміўся ў Львове з бягучымі праблемамі ў адносінах паміж Польшчай і Ўкраінай.
Вітальд Вашчыкоўскі ў Львове.Вітальд Вашчыкоўскі ў Львове.PAP/Radek Pietruszka

Складаныя польска-украінскія перамовы
Кіраўнік польскай дыпляматыі знаёміўся ў Львове з бягучымі праблемамі ў адносінах паміж Польшчай і Ўкраінай.
Чарговае паседжаньне Польска-ўкраінскага форуму партнэрства, які дзейнічае пры Міністэрстве замежных спраў Польшчы, адбудзецца хутчэй за ўсё 2 і 3 сьнежня ў Варшаве. Пра гэта паведаміў старшыня форуму Ян Маліцкі (Jan Malicki), які суправаджаў кіраўніка польскай дыпляматыі падчас двухдзённага візыту ў Львоў.
Тэму працягвае Анна Задрожна:
Адным з апошніх пунктаў візыту Вітальда Вашчыкоўскага была сустрэча ў Генэральным консульстве Польшчы ў Львове з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады, у тым ліку мэрам горада Андрэем Садавым.
У перамовах таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Украіны й дэпутат Вярхоўнай рады Ўкраіны Ірына Падаляк.
Ян Маліцкі заявіў, што падчас сустрэчы абмяркоўваліся між іншым спрэчныя пытаньні ў адносінах паміж краінамі.
Ян Маліцкі: Абмяркоўваліся шматлікія тэмы, зьвязаныя з польска-ўкраінскім супрацоўніцтвам. У тым ліку закраналіся таксама спрэчныя пытаньні ў польска-ўкраінскіх адносінах. Падчас сустрэчы міністар Вашчыкоўскі назваў усе гэткія спрэчныя справы.
Ян Маліцкі сказаў, што двухдзённы рабочы візыт міністра замежных спраў ва Ўкраіну меў перш за ўсё пазнаёміць яго з праблемамі, якія патрабуюць абмеркаваньня, і таму нельга спадзявацца неадкладных і спэктакулярных вынікаў.
Ян Маліцкі: Міністар Вашчыкоўскі ў прыватнасьці нагадаў, што польскі бок запрапанаваў стварэньне інстытутутаў для вырашэньня складаных пытаньняў у адносінах паміж Польшчай і Ўкраінай. Гаворка ідзе, напрыклад, пра Польска-ўкраінскі форум партнэрства.
Таксама абмяркоўваліся праблемы, зь якімі сутыкаюцца прадстаўнікі Ўкраіны, якія бяруць удзел у працы форуму.
Паводле Маліцкага, гэтыя праблемы павінны быць вырашаныя, калі Кіеў хоча, каб форум быў адным зь відаў падрыхтоўкі стратэгічных дзеяньняў у польска-ўкраінскіх адносінах.
Ян Маліцкі: Я, як прадстаўнік польскага боку, маю вялікія магчымасьці й паўнамоцтвы, дадзеныя Міністэрствам замежных спраў Польшчы. Форум мае таксама бюджэт, выдзелены польскім бокам. Тым часам старшыня форуму з украінскага боку такіх паўнамоцтваў ня мае. Форум па ўкраінскім баку не распараджаецца таксама бюджэтам, што ўскладняе дзейнасьць структуры й арганізацыю паседжаньняў.
Пасьля сустрэчы з дыпляматычнымі службамі й прадстаўнікамі польскай грамады ва Ўкраіне міністар замежных спраў Польшчы канстатаваў, што праблемы паміж Польшчай і Ўкраінай узьнікаюць не на мясцовым, а на цэнтральным узроўні.
Вітальд Вашчыкоўскі: Я быў зьдзіўлены заявамі, што супрацоўніцтва на мясцовым узроўні мае станоўчы характар – усе „польскія” справы вырашаюцца па меры магчымасьцяў. Чаму тады, калі палякі і ўкраінцы могуць сужыць нармальна, гэткія праблемы наогул узьнікаюць. Хто прычыняецца да ўзьнікненьня праблемаў у польска-ўкраінскіх адносінах?
Вітальд Вашчыкоўскі навязаў таксама да гістарычнай палітыкі й блякаваньня эксгумацыі польскіх ваенных ахвяраў на тэрыторыі Ўкраіны. Кіраўнік польскага МЗС падкрэсьліў, што Польшча гатовая да перамоваў.
Вітальд Вашчыкоўскі: Мы маем досьвед прымірэньня зь іншымі народамі. Нагадаю, што палякам шмат кепскага зрабілі таксама іншыя нацыі. Таму мы маем станоўчы досьвед рэалізацыі працэсаў прымірэньня. Мы запрапанавалі некалькі інструмэнтаў польска-ўкраінскага супрацоўніцтва. Цяпер мы чакаем рэакцыі ўкраінскага боку.
Міністар Вашчыкоўскі таксама дадаў, што польскі бок пагаджаецца на ўзьвядзеньне ўкраінскіх помнікаў у Польшчы, калі яны будуць усталёўвацца ў адпаведнасьці з законам.
Падчас свайго візыту ва Ўкраіну міністар замежных спраў Вітальд Вашчыкоўскі ўсклаў кветкі на Могілках абаронцаў Львова, да мэмарыялаў Украінскай Галіцкай арміі і ўкраінскіх салдатаў, якія загінулі на Данбасе, а таксама да помніка ахвярам камуністычных злачынстваў і да памятнай дошкі на будынку былой турмы на вуліцы Ланцкога.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт