Logo Polskiego Radia
Print

У варшаўскім супэрмаркеце выпрабоўваюць «разумны» вазок

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.11.2017 15:43
Гандлёвыя вазкі, спалучаныя з касай самаабслугоўваньня, паскараюць працэс пакупкі.
pixabay.com

У сакавіку гэтага года гандлёвая сетка Carrefour Польшча абвясьціла конкурс інавацыйных тэхналягічных праектаў для польскага сэктара розьнічнага гандлю і абяцала, што найбольш цікавыя з іх будуць распрацоўвацца ў інкубатары стартапаў C4 Retail Lab.

Зараз кампанія паведаміла пра першы тэставы праект – SmartCard. У супэрмаркеце Carrefour у Варшаве ў раёне Бялолэнка будуць устаноўленыя «разумныя» гандлёвыя вазкі, спалучаныя з касай самаабслугоўваньня. Вазкі павінны палегчыць і скараціць працэс пакупкі.

Акрамя гэтага, у верасьні 2017 года Carrefour Польшча запусьціў тэставую паслугу «Scan &Go», якая дазваляе сканаваць прадукты з дапамогай тэлефона, з магчымасьцю ажыцьцяўленьня плацяжоў з дапамогай электроннага кашалька. Гэтае ашэньне ўводзіцца для памяншэньня чэргаў у крамах (хоць аплата па-ранейшаму будзе прымацца ў касе).

Гэтая паслуга была ўпершыню ўведзеная ў супэрмаркеце Carrefour на вуліцы Сьвятовіда ў Варшаве і ў супэрмаркеце Carrefour у Паўночнай галерэі ў сталіцы.

Зусім нядаўна кампанія прапанавала кліентам паслугу «SąSiatki» (гульня слоў: суседкі (су-сеткі) або ЁсьцьСеткі). Цяпер самі кліенты могуць узяць на сябе ролю пастаўшчыкоў. Яны могуць замовіць пакупкі ў інтэрнэт-краме і даставіць іх адзін аднаму. У замен за пастаўку атрымаюць ад Carrefour, напрыклад, зьніжку на наступныя закупы.

pb.pl/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт