Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ўпершыню паказалі дакумэнты з падпольнага архіва Варшаўскага гета

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.11.2017 16:33
  • Польшчы ўпершыню паказалі дакумэнты з падпольнага архіва Варшаўскага гета.mp3
У Габрэйскім гістарычным інстытуце ў Варшаве сёньня адчынілі выставу «Што мы не маглі крыкнуць сьвету».
PAP/Paweł Supernak

У Габрэйскім гістарычным інстытуце ў Варшаве сёньня адчынілі выставу «Што мы не маглі крыкнуць сьвету». На выставе ўпершыню ў Польшчы паказалі дакумэнты з Падпольнага архіва Варшаўскага гета. Ва ўрачыстасьці прыняў удзел прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Дырэктар Габрэйскага гістарычнага інстытуту, куратар выставы, прафэсар Павал Сьпевак тлумачыць, што мэтай выставы зьяўляецца найперш аповед пра асоб, якія стваралі архіў – гісторыка Эмануэля Рынгельблюма і яго сяброў з групы Oneg Szabat.
П. Сьпевак: Мы паказваем гісторыю гэтай групы, кім былі гэтыя людзі, але таксама тое, што яны зрабілі. Мы паказваем як і ў якіх умовах яны працавалі падчас вайны. Пасьля ідзе гісторыя гэтага архіву, знойдзенага ў 1946 годзе. Як яго знайшлі і што ў ім было. А былі знойдзеныя дакумэнты, бясцэнныя з пункту гледжаньня ведаў пра ваенныя лёсы польскіх габрэяў.
Іншы куратар выставы Анна Дуньчык-Шульц падкрэсьліла, што на выставе паказаныя арыгінальныя архівы часоў Другой сусьветнай вайны.
А. Дуньчык-Шульц: Мы паказваем бідон, які стаў скрыняй на скарб. Паказваем арыгінальныя дакумэнты, інфармацыйныя нататкі, статыстыку. Гэта ўсё стварала гісторыю зьнішчэньня габрэяў, пісаную падчас Галакосту. Мы паказваем фотаздымкі. На гэтай выставе можна паглядзець у вочы чалавеку, які ў лягеры ў Трэблінцы бачыў сьмерць тысяч людзей, паколькі быў магільшчыкам, і які змог уцячы.
Адна з праектантаў выставы Анэта Фанэр падкрэсьлівае, што праца над формай экспазыцыі была надзвычай кранальнай.
А. Фанэр: Рэдка праектант трапляе на матэрыялы, якія трэба перачытваць тры разы, паколькі эмоцыі настолькі вялікія, што складана гэта зрабіць за адзін раз. Мы адчувалі, што гэта быў наш абавязак, зрабіць у гэтай прасторы візуальную цішыню, у якой дакумэнты могуць гаварыць. Для гэтага мы звузілі колькасьць колераў, адмовіліся ад шыльдаў, напісаў.
Эмануэль Рынгельблюм і яго супрацоўнікі паставілі перад сабой задачы дакумэнтаваць лёсы габрэяў падчас Другой сусьветнай вайны і нямецкай акупацыі. Архіў зьбіраў, між іншым, урадавыя лісты, афіцыйную статыстыку, літаратурныя творы, плякаты, здымкі, малюнкі, школьныя сачыненьні, лісты. Архіў, які захоўваецца ў Габрэйскім гістарычным інстытуце, ахоплівае больш за 20 тысяч дакумэнтаў.
На адкрыцьці выставы прэзыдэнт Польшчы сказаў, што дзякуючы стваральнікам архіву Варшаўскага гета вядомымі сталі ўмовы жыцьця ў тыя часы.
Анджэй Дуда сказаў, што падчас акупацыі ў будынак, дзе месьціцца інстытут, прыходзілі людзі, каб абмяняцца інфармацыяй аб тым, каго забілі немцы, але таксама аб тым, каму ўдалося ўцячы з гета.
А. Дуда: Яны бачылі як габрэйскі народ сыстэматычна зьнішчаюць немцы, якія на польскія землі перанесьлі свае фабрыкі сьмерці, якія хацелі зьнішчыць тысячагадовую спадчыну тагачаснай Рэчыпаспалітай. Стваральнікі архіву былі сьведкамі трагедыі, але і самыя цярпелі.
Прэзыдэнт падкрэсьліў заслугі Эмануэля Рынгельблюма, стваральніка падпольнага архіву гета, які вырашыў вярнуцца з Жэнэвы ў акупаваную Польшчу.
А. Дуда: Калі б ён не вярнуўся, то, магчыма, перажыў бы вайну. Калі б не вярнуўся, то, магчыма, не ўзьнікла бы арганізацыя Oneg Szabat, а нашы веды пра Галакост былі б непараўнальна меншымі. Рынгельблюм аднак выбраў іншы шлях. Ён вярнуўся ў акупаваную Польшчу, паколькі быў габрэем, але і патрыётам Польшчы. Ён быў польскім габрэем і ня мог застацца абыякавым на акупацыю гітлераўская Нямеччыны.
Сёньня Габрэйскі гістарычны інстытут імя Эмануэля Рынгельблюма разам з Таварыствам ŻIH у Польшчы ўпершыню публічна паказваюць дакумэнты архіву Варшаўскага гета. Выстава зьяўляецца адным з ключавым элемэнтаў праграмы Oneg Szabat, якая заключаецца ў захаваньні памяці пра архіў Рынгельблюма і групу Oneg Szabat, якая дзейнічала ў Варшаўскім гета.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт