Logo Polskiego Radia
Print

"У ацэнцы Тарашкевіча трэба зьвяртаць увагу на ўсё жыцьцё чалавека"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.11.2017 15:06
  • Тарашкевіч.mp3
Рашэньне па справе зьмены вуліцы імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім мае быць прынятае да 2 сьнежня.
Вуліца Браніслава Тарашкевіча ў Бельску ПадляскімВуліца Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскімфота: Зьміцер Косьцін/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У межах чарговага этапу «дэкамунізацыі» ўлады Бельска Падляскага атрымалі ліст ад падляскага ваяводы з просьбай да 24 лістапада прадставіць іншую назву для вуліцы імя Браніслава Тарашкевіча. Браніслаў Тарашкевіч апынуўся ў сьпісе асобаў, якіх галоўная ўправа Інстытуту нацыянальнай памяці Польшчы прапануе прыбраць з публічнай прасторы. Мэр Бельска Падляскага Яраслаў Бароўскі кажа, што такая прапанова выклікала зьдзіўленьне.

Мэр Бельска Падляскага Яраслаў Бароўскі: Калі мы зьвярталіся ў беластоцкі аддзел ІНП з просьбай вызначыць вуліцы, якія неабходна зьмяніць, мы выслалі ўсе назвы гарадзкіх вуліц. Ніхто ані словам не згадаў, што Браніслаў Тарашкевіч неадпаведная асоба для таго, каб ягонае імя насіла гарадзкая вуліца. Мы атрымалі сьпіс з шасьці вуліц, назвы якіх трэба зьмяніць, і гарадзкія ўлады гэта зрабілі. Цяпер мы атрымалі паведамленьне пра неабходнасьць зьмены яшчэ адной вуліцы, пры чым ніякім чынам не тлумачыцца чаму? Я зьвярнуўся зь лістом да Падляскага ваяводы з просьбай патлумачыць такое рашэньне.
Прэс-сакратар Падляскага ваяводы Анна Ідзькоўска: Мы не атрымліваем такіх тлумачэньняў ад Інстытуту нацыянальнай памяці. Мы з гары атрымліваем характарыстыку, якая для нас зьяўляецца вызначальным дакумэнтам для «дэкамунізацыі» вуліцы. У нас няма тлумачэньняў, чаму гэтая вуліца (Браніслава Тарашкевіча) мае зьмяніць назву. Гэтая характарыстыка ствараецца на падставе меркаваньняў прафэсіяналаў, гісторыкаў Інстытуту нацыянальнай памяці. Пастанову па гэтай справе ваявода пакуль яшчэ не прыняў. Цяпер справа знаходзіцца на этапе абмеркаваньня. Гміны маюць права зьмяніць назву, перадаць прапанову па назьве вуліцы. Калі ў іх ёсьць сумневы наконт патрэбы «дэкамунізацыі» вуліцы, ім неабходна размаўляць наўпрост з ІНП, бо мы, як орган выканаўчай улады, выконваем абавязкі, прадугледжаныя ў законе.
Галоўны спэцыяліст беластоцкага аддзелу ІНП Эва Рагалеўска тлумачыць, што ў Польшчы цяпер праходзіць другі этап дэкамунізацыі, на якім рашэньне пра зьмену назвы вуліц прымае адпаведны ваявода.
Эва Рагалеўска: Назвы вуліц, зьмешчаныя ў лісьце да Падляскага ваяводы, кансультаваліся на ўзроўні цэнтральных органаў ІНП. На першым этапе «дэкамунізацыі» беластоцкі аддзел ІПН накіроўваў прапановы назваў вуліц, якія неабходна зьмяніць на падставе сьпісу апублікаванага на сайце галоўнай управы ІНП. Вуліцы Браніслава Тарашкевіча ў гэтым сьпісе не было, таму мы таксама не прапаноўвалі яе назву зьмяніць. Цяпер трывае дакладная праверка, і няма пэўнасьці, што Тарашкевіч будзе нэгатыўна ацэнены.
« З 1969 года імя Браніслава Тарашкевіча носіць таксама і ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй зь беларускай мовай навучаньня ў Бельску Падляскім, – кажа ягоны дырэктар Андрэй Сьцепанюк. – З таго часу не было ніякіх сумневаў наконт назвы, бо Браніслаў Тарашкевіч – гэта перадусім заслужаны дзеяч, які дзейнічаў на сумежжы польска і беларускай культур. Менавіта так мы прадстаўляем ягоную асобу моладзі, якая ў нас вучыцца».
- Беларускі гісторык з Унівэрсытэту ў Беластоку, прафэсар Алег Латышонак: Браніслаў Тарашкевіч – трагічная постаць, але заслужаная для беларускай справы. Сапраўды, ён быў камуністам і змагаўся супраць польскай дзяржавы, але мы павінны памятаць, які гэта быў час. У дзеяньнях Тарашкевіча не было ніякай камуністычнай ідэалёгіі, бо ён стаў сябрам Камуністычнай партыі патаемна. Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада, якой ён кіраваў, не выкарыстоўвала камуністычных лёзунгаў. Мы ня можам яго нават вінаваціць у пашырэньні камуністычнай ідэалёгіі. Трэба згадаць, што раней ён быў «пілсудчыкам», прымаў удзел у «бунце» генэрала Люцыяна Жалігоўскага, у выніку якога да Польшчы была далучаная Вільня і ваколіцы. Яшчэ раней Браніслаў Тарашкевіч дзейнічаў у польскіх патрыятычных арганізацыях. Ён зьяўляецца сымбалем трагедыі беларускіх палітыкаў-«палянафіляў», якія верылі, што пры падтрымцы Польшчы можна будзе стварыць беларускую дзяржаўнасьць. Расчараваўшыся ў гэтым ён паверыў, што ва Ўсходняй Беларусі «ствараецца беларускі дом». Тут няма нічога дзіўнага, у 20-я г.г., калі Тарашкевіч пачаў супрацоўнічаць з савецкім бокам, выглядала, што такі «беларускі дом» фактычна паўстае. Мы павінны памятаць, што ў той час Польшча не была дэмакратычнай краінай. Напрыклад, на Беласточчыне дзейнічала забарона на адкрыцьцё беларускіх школ. Толькі на такім агульным гістарычным фоне можна ацэньваць дзейнасьць Тарашкевіча. Пасьля абмену на Францішка Аляхновіча, Браніслаў Тарашкевіч загінуў у засьценках НКУС. У ацэнцы такой постаці трэба зьвяртаць увагу на ўсё жыцьцё чалавека, а не кіравацца нейкімі вонкавымі прынцыпамі. Так, ён быў камуністам, але ў сваёй палітычнай дзейнасьці ня скрыўдзіў аніводнага паляка.

Яраслаў Бароўскі: Калі мы зьвярталіся ў беластоцкі аддзел ІНП з просьбай вызначыць вуліцы, якія неабходна зьмяніць, мы выслалі ўсе назвы гарадзкіх вуліц. Ніхто ані словам не згадаў, што Браніслаў Тарашкевіч неадпаведная асоба для таго, каб ягонае імя насіла гарадзкая вуліца. Мы атрымалі сьпіс з шасьці вуліц, назвы якіх трэба зьмяніць, і гарадзкія ўлады гэта зрабілі. Цяпер мы атрымалі паведамленьне пра неабходнасьць зьмены яшчэ адной вуліцы, прычым ніякім чынам не тлумачыцца, чаму? Я зьвярнуўся зь лістом да падляскага ваяводы з просьбай патлумачыць такое рашэньне.

ІІ
ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй ім. Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім.

Прэс-сакратар Падляскага ваяводы Анна Ідзькоўска: Мы не атрымліваем такіх тлумачэньняў ад Інстытуту нацыянальнай памяці. Мы з гары атрымліваем характарыстыку, якая для нас зьяўляецца вызначальным дакумэнтам для «дэкамунізацыі» вуліцы. У нас няма тлумачэньняў, чаму гэтая вуліца (Браніслава Тарашкевіча) мае зьмяніць назву. Гэтая характарыстыка ствараецца на падставе меркаваньняў прафэсіяналаў, гісторыкаў Інстытуту нацыянальнай памяці. Пастанову па гэтай справе ваявода пакуль яшчэ не прыняў. Цяпер справа знаходзіцца на этапе абмеркаваньня. Гміны маюць права зьмяніць назву, перадаць прапанову па назьве вуліцы. Калі ў іх ёсьць сумневы наконт патрэбы «дэкамунізацыі» вуліцы, ім неабходна размаўляць наўпрост з ІНП, бо мы, як орган выканаўчай улады, выконваем абавязкі, прадугледжаныя ў законе.

Галоўны спэцыяліст беластоцкага аддзелу ІНП Эва Рагалеўска тлумачыць, што ў Польшчы цяпер праходзіць другі этап дэкамунізацыі, на якім рашэньне пра зьмену назвы вуліц прымае адпаведны ваявода.

Эва Рагалеўска: Назвы вуліц, зьмешчаныя ў лісьце да падляскага ваяводы, кансультаваліся на ўзроўні цэнтральных органаў ІНП. На першым этапе «дэкамунізацыі» беластоцкі аддзел ІПН накіроўваў прапановы назваў вуліц, якія неабходна зьмяніць на падставе сьпісу апублікаванага на сайце галоўнай управы ІНП. Вуліцы Браніслава Тарашкевіча ў гэтым сьпісе не было, таму мы таксама не прапаноўвалі яе назву зьмяніць. Цяпер трывае дакладная праверка, і няма пэўнасьці, што Тарашкевіч будзе нэгатыўна ацэнены.

ІІ
ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй ім. Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім.

«З 1969 года імя Браніслава Тарашкевіча носіць таксама і ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй зь беларускай мовай навучаньня ў Бельску Падляскім, – кажа ягоны дырэктар Андрэй Сьцепанюк. – З таго часу не было ніякіх сумневаў наконт назвы, бо Браніслаў Тарашкевіч – гэта перадусім заслужаны дзеяч, які дзейнічаў на сумежжы польскай і беларускай культур. Менавіта так мы прадстаўляем ягоную асобу моладзі, якая ў нас вучыцца».

Беларускі гісторык зь Беластоцкага ўнівэрсытэту, прафэсар Алег Латышонак: Браніслаў Тарашкевіч – трагічная постаць, але заслужаная для беларускай справы. Сапраўды, ён быў камуністам і змагаўся супраць польскай дзяржавы, але мы павінны памятаць, які гэта быў час. У дзеяньнях Тарашкевіча не было ніякай камуністычнай ідэалёгіі, бо ён стаў сябрам Камуністычнай партыі патаемна. Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада, якою ён кіраваў, не выкарыстоўвала камуністычных лёзунгаў. Мы ня можам яго нават вінаваціць у пашырэньні камуністычнай ідэалёгіі. Трэба згадаць, што раней ён быў «пілсудчыкам», прымаў удзел у «бунце» генэрала Люцыяна Жалігоўскага, у выніку якога да Польшчы была далучаная Вільня й ваколіцы. Яшчэ раней Браніслаў Тарашкевіч дзейнічаў у польскіх патрыятычных арганізацыях. Ён зьяўляецца сымбалем трагедыі беларускіх палітыкаў-«палянафіляў», якія верылі, што пры падтрымцы Польшчы можна будзе стварыць беларускую дзяржаўнасьць. Расчараваўшыся ў гэтым, ён паверыў, што ва Ўсходняй Беларусі «ствараецца беларускі дом». Тут няма нічога дзіўнага, у 20-я гады, калі Тарашкевіч пачаў супрацоўнічаць з савецкім бокам, выглядала, што такі «беларускі дом» фактычна паўстае. Мы павінны памятаць, што ў той час Польшча не была дэмакратычнай краінай. Напрыклад, на Беласточчыне дзейнічала забарона на адкрыцьцё беларускіх школ. Толькі на такім агульным гістарычным фоне можна ацэньваць дзейнасьць Тарашкевіча. Пасьля абмену на Францішка Аляхновіча, Браніслаў Тарашкевіч загінуў у засьценках НКУС. У ацэнцы такой постаці трэба зьвяртаць увагу на ўсё жыцьцё чалавека, а не кіравацца нейкімі вонкавымі прынцыпамі. Так, ён быў камуністам, але ў сваёй палітычнай дзейнасьці ня скрыўдзіў аніводнага паляка.

Чаму імя Браніслава Тарашкевіча ня годнае ўшанаваньня? На гэтае пытаньне адказаць дагэтуль не ўдалося. Нягледзячы на неаднаразовыя спробы атрымаць камэнтар ад кіраўніка спэцыяльна створанай групы пры старшыні ІНП Польшчы кракаўскага гісторыка Мацея Коркуця гэтак і не ўдалося.

Рашэньне па справе зьмены вуліцы імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім мае быць прынятае да 2 сьнежня. Аспрэчыць пастанову падляскага ваяводы можна будзе толькі праз суд.

У Польшчы імя Браніслава Тарашкевіча акрамя вуліцы носіць Агульнаадукацыйны ліцэй зь беларускай мовай навучаньня ў Бельску Падляскім.

Слухайце сюжэт у далучаным гукавым файле.

З. Косьцін

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт