Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ўрад падсумоўвае два гады ўлады (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.11.2017 15:48
  • Польскі ўрад падсумоўваe.mp3
Бэата Шыдла: Спатрэбяцца яшчэ некалькі гадоў для рэалізацыі ўсіх плянаў ураду „Права й справядлівасьці”.
Прэм’ер Бэата Шыдла й лідар кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі. Прэм’ер Бэата Шыдла й лідар кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі. PAP/Paweł Supernak

Польскі ўрад падсумоўвае два гады ўлады (ФОТА)
Бэата Шыдла: Спатрэбяцца яшчэ некалькі гадоў для рэалізацыі ўсіх плянаў ураду „Права й справядлівасьці”.
У аўторак прэм’ер Бэата Шыдла й лідар кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі падсумавалі два гады ўлады ў Польшчы.
Бэата Шыдла падкрэсьліла, што спатрэбяцца яшчэ некалькі гадоў дзеля рэалізацыі ўсіх плянаў ураду „Права й справядлівасьці”. У гэтым аспэкце яна ўзгадала рэформу судовай сыстэмы.
У сваю чаргу, паводле лідара кіроўнай партыі Яраслава Качыньскага, чарговую гадавіну польскі ўрад будзе адзначаць у зьмененым складзе. Зь яго выказваньня вынікае, што рэканструкцыя ўраду адбудзецца, хутчэй за ўсё, у сьнежні.
У сераду падчас адмысловых прэс-канфэрэнцыяў дасягненьні сваіх міністэрстваў прадставілі кіраўнікі паасобных ведамстваў.
„Узровень выдаткаў на інвэстыцый у Польшчы ў канцы бягучага году можа дасягнуць 18% ВУП”, - падсумаваў віцэ-прэм’ер, міністар разьвіцьця й фінансаў Матэвуш Маравецкі (Mateusz Morawiecki). Ён дадаў, што чакае далейшага росту інвэстыцыйных выдаткаў у краіне.
Матэвуш Маравецкі: Агулам сёлетнія інвэстыцыі складуць 355-360 мільярдаў злотых. Гэта пры ўмове, што ў трэцім квартале ВУП вырасьце на 5%. Я на гэта разьлічваю й пра гэта сьведчаць дадзеныя. Нагадаю, у чацьвёртым квартале можна спадзявацца росту нават на 7%. Гэта была б вельмі станоўчая тэндэнцыя.
Віцэ-прэм’ер заявіў таксама, што эканамічны рост у гэтым годзе, хутчэй за ўсё, перавысіць 4%.
Праграма „Сям’я 500+”, паніжэньне ўзросту выхаду на пэнсію, увядзеньне мінімальнай зарплаты за гадзіну працы – гэта толькі некаторыя праекты рэалізаваныя Міністэрствам па справах сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі, якім кіруе Эльжбета Рафальска (Elżbiera Rafalska). Іншым дасягненьнем ведамства зьяўляецца таксама паніжэньне беспрацоўя да рэкорднага ўзроўню.
Эльжбета Рафальска: Праграма „Сям’я 500+” прычынілася да выразнага паляпшэньня якасьці жыцьця польскіх сем’яў і абмежаваньня зьявы беднасьці ў сем’ях зь дзецьмі. Яна палепшыла паказчыкі датычныя новых нараджэньняў. Я разумею, што гэта кароткі пэрыяд, але я лічу, што нашая праграма паўплывала на тое, што апошнім часам у Польшчы нараджаецца больш дзяцей.
Міністар Рафальска таксама падкрэсьліла, што, нягледзячы на перасьцярогі некаторых крытыкаў, праграма не прычынілася да дэзактывацыі жанчын.
Міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierevicz) пераконваў, што польская армія разьвіваецца й сёньня яна ўжо „ў стане абараніць незалежнасьць Польшчы”.
Кіраўнік Мінабароны дадаў, што польскія ўзброеныя сілы ў цяперашні час налічваюць 123 тысячы жаўнераў і іх колькасьць будзе расьці. Ён нагадаў таксама, што пачаў дзейнічаць новы род сілаў, то бок Войскі тэрытарыяльнай абароны.
Антоні Мацярэвіч: Сёньня ўжо дзейнічаюць першыя брыгады ВТА на ўсходняй мяжы Польшчы. Аднак усходнюю мяжу абараняюць ня толькі Войскі тэрытарыяльнай абароны, але таксама прафэсійныя й апэрацыйныя падразьдзяленьні, якія мы перадысьлякуем на ўсход Польшчы. У тым ліку гаворка ідзе пра бронетанкавыя падразьдзяленьні, якія будуць абараняць нашую ўсходнюю мяжу.
Міністар Мацярэвіч нагадаў таксама пра будаўніцтва амэрыканскага супрацьракетнага шчыта ў Рэдзікове (Redzikowo) на поўначы Польшчы й стварэньне кіберарміі, якая будзе налічваць больш за 1 тысячу жаўнераў.
Ажыцьцяўленьне дэкамунізацыйнага закону й павышэньне зарплатаў у сілавых структурах - гэта посьпех Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, лічыць яго кіраўнік Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak).
Марыюш Блашчак: Мы скарацілі высокія пэнсіі былых супрацоўнікаў Службы бясьпекі. Такім чынам з кастрычніка іх працоўныя пэнсіі й пэнсіі па інваліднасьці ня могуць быць вышэйшыя, чым сярэднія пэнсіі астатніх палякаў. У рамках мадэрнізацыі ўрад вырашыў аб павышэньні зарплаты пажарнікаў, паліцыянтаў, памежнікаў і функцыянэраў Бюро аховы ўраду, а таксама цывільных працаўнікоў гэтых службаў.
Міністар унутраных спраў і адміністрацыі дадаў, што, паводле вынікаў апытаньняў, 89% палякаў лічаць, што Польшча бясьпечная краіна. Гэта, паводле міністра, доказ эфэктыўнасьці палітыкі яго міністэрства.
У сваю чаргу міністар юстыцыі Збігнеў Зёбра (Zbigniew Ziobro) пахваліўся, што яго ведамства падрыхтавала 60 законапраектаў, зь якіх больш за 20 ужо ўвайшлі ў сілу.
Збігнеў Зёбра падкрэсьліў, што Міністэрства юстыцыі ўдзельнічае ў барацьбе са злачыннасьцю й нядобрасумленнай рэпрыватызацыяй.
Збігнеў Зёбра: Мы займаемся барацьбой са злачынцамі, якія вымантачваюць шматпавярховыя дамы ў Варшаве й іншых гарадах, барацьбой зь ліхвярствам, якое давяло да трагедыяў і цярпеньня тысячаў людзей у Польшчы. Гаворка ідзе ў асноўным пра бедных людзей, у якіх забралі кватэры й якіх пакідалі без даху над галавой. Усё гэта стала фактам.
Апрача таго, як дадаў міністар, чарговым прыярытэтам Міністэрства юстыцыі зьяўляецца павелічэньне эфэктыўнасьці працы судоў.
У сваю чаргу міністар аховы здароўя Канстанты Радзівіл (Konstanty Radziwiłł) нагадаў пра гістарычнае рашэньне ўраду аб павелічэньні выдаткаў на ахову здароўя да 6% ВУП.
Канстанты Радзівіл: Гэта азначае больш за 500 мільярдаў злотых на ахову здароўя цягам бліжэйшых 10 гадоў. Усё гэта адбудзецца без росту падатковых абавязкаў для грамадзянаў.

Віцэ-прэм’ер,
Віцэ-прэм’ер, міністар разьвіцьця й фінансаў Матэвуш Маравецкі. PAP/Radek Pietruszka

Матэвуш Маравецкі: Агулам сёлетнія інвэстыцыі складуць 355-360 мільярдаў злотых. Гэта пры ўмове, што ў трэцім квартале ВУП вырасьце на 5%. Я на гэта разьлічваю й пра гэта сьведчаць дадзеныя. Нагадаю, у чацьвёртым квартале можна спадзявацца росту нават на 7%. Гэта была б вельмі станоўчая тэндэнцыя.

Віцэ-прэм’ер заявіў таксама, што эканамічны рост у гэтым годзе, хутчэй за ўсё, перавысіць 4%.

Праграма „Сям’я 500+”, паніжэньне ўзросту выхаду на пэнсію, увядзеньне мінімальнай зарплаты за гадзіну працы – гэта толькі некаторыя праекты рэалізаваныя Міністэрствам па справах сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі, якім кіруе Эльжбета Рафальска (Elżbiera Rafalska). Іншым дасягненьнем ведамства зьяўляецца таксама паніжэньне беспрацоўя да рэкорднага ўзроўню.

Міністaр
Міністaр па справах сям’і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска. PAP/Marcin Obara

Эльжбета Рафальска: Праграма „Сям’я 500+” прычынілася да выразнага паляпшэньня якасьці жыцьця польскіх сем’яў і абмежаваньня зьявы беднасьці ў сем’ях зь дзецьмі. Яна палепшыла паказчыкі датычныя новых нараджэньняў. Я разумею, што гэта кароткі пэрыяд, але я лічу, што нашая праграма паўплывала на тое, што апошнім часам у Польшчы нараджаецца больш дзяцей.

Міністар Рафальска таксама падкрэсьліла, што, нягледзячы на перасьцярогі некаторых крытыкаў, праграма не прычынілася да дэзактывацыі жанчын.

Міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч (Antoni Macierevicz) пераконваў, што польская армія разьвіваецца й сёньня яна ўжо „ў стане абараніць незалежнасьць Польшчы”.

Кіраўнік Мінабароны дадаў, што польскія ўзброеныя сілы ў цяперашні час налічваюць 123 тысячы жаўнераў і іх колькасьць будзе расьці. Ён нагадаў таксама, што пачаў дзейнічаць новы род сілаў, то бок Войскі тэрытарыяльнай абароны.

Міністар
Міністар нацыянальнай абароны Антоні Мацярэвіч. PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Антоні Мацярэвіч: Сёньня ўжо дзейнічаюць першыя брыгады ВТА на ўсходняй мяжы Польшчы. Аднак усходнюю мяжу абараняюць ня толькі Войскі тэрытарыяльнай абароны, але таксама прафэсійныя й апэрацыйныя падразьдзяленьні, якія мы перадысьлякуем на ўсход Польшчы. У тым ліку гаворка ідзе пра бронетанкавыя падразьдзяленьні, якія будуць абараняць нашую ўсходнюю мяжу.

Міністар Мацярэвіч нагадаў таксама пра будаўніцтва амэрыканскага супрацьракетнага шчыта ў Рэдзікове (Redzikowo) на поўначы Польшчы й стварэньне кіберарміі, якая будзе налічваць больш за 1 тысячу жаўнераў.

Ажыцьцяўленьне дэкамунізацыйнага закону й павышэньне зарплатаў у сілавых структурах - гэта посьпех Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, лічыць яго кіраўнік Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak).

Міністaр
Міністaр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Блашчак. PAP/Jakub Kamiński

Марыюш Блашчак: Мы скарацілі высокія пэнсіі былых супрацоўнікаў Службы бясьпекі. Такім чынам з кастрычніка іх працоўныя пэнсіі й пэнсіі па інваліднасьці ня могуць быць вышэйшыя, чым сярэднія пэнсіі астатніх палякаў. У рамках мадэрнізацыі ўрад вырашыў аб павышэньні зарплаты пажарнікаў, паліцыянтаў, памежнікаў і функцыянэраў Бюро аховы ўраду, а таксама цывільных працаўнікоў гэтых службаў.

Міністар унутраных спраў і адміністрацыі дадаў, што, паводле вынікаў апытаньняў, 89% палякаў лічаць, што Польшча бясьпечная краіна. Гэта, паводле міністра, доказ эфэктыўнасьці палітыкі яго міністэрства.

У сваю чаргу міністар юстыцыі Збігнеў Зёбра (Zbigniew Ziobro) пахваліўся, што яго ведамства падрыхтавала 60 законапраектаў, зь якіх больш за 20 ужо ўвайшлі ў сілу.

Збігнеў Зёбра падкрэсьліў, што Міністэрства юстыцыі ўдзельнічае ў барацьбе са злачыннасьцю й нядобрасумленнай рэпрыватызацыяй.

Міністaр
Міністaр юстыцыі Збігнеў Зёбра. PAP/Paweł Supernak

Збігнеў Зёбра: Мы займаемся барацьбой са злачынцамі, якія вымантачваюць шматпавярховыя дамы ў Варшаве й іншых гарадах, барацьбой зь ліхвярствам, якое давяло да трагедыяў і цярпеньня тысячаў людзей у Польшчы. Гаворка ідзе ў асноўным пра бедных людзей, у якіх забралі кватэры й якіх пакідалі без даху над галавой. Усё гэта стала фактам.

Апрача таго, як дадаў міністар, чарговым прыярытэтам Міністэрства юстыцыі зьяўляецца павелічэньне эфэктыўнасьці працы судоў.

У сваю чаргу міністар аховы здароўя Канстанты Радзівіл (Konstanty Radziwiłł) нагадаў пра гістарычнае рашэньне ўраду аб павелічэньні выдаткаў на ахову здароўя да 6% ВУП.

Міністар
Міністар аховы здароўя Канстанты Радзівіл. PAP/Jacek Turczyk

Канстанты Радзівіл: Гэта азначае больш за 500 мільярдаў злотых на ахову здароўя цягам бліжэйшых 10 гадоў. Усё гэта адбудзецца без росту падатковых абавязкаў для грамадзянаў.

Міністар замежных спраў Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski) падсумоўваючы 2 гады ўлады „Права й справядлівасьці” ў Польшчы адзначыў, што Польшча дапамагае Ўкраіне, але й патрабуе ад яе.

Міністар падкрэсьліў, што польская дапамога засяроджваецца на палітычнай, дыпляматычнай, ваеннай, эканамічнай і іншых сфэрах. Польшча не пагадзіцца таксама на анэксію Крыму й тое, што Расея робіць на Данбсае”, - дадаў Вашчыкоўскі.

Міністар
Міністар замежных спраў Вітальд Вашчыкоўскі. PAP/Paweł Supernak

Вітальд Вашчыкоўскі: Аднак мы патрабуем ва Ўкраіны простых справаў, як пашана гістарычнай праўды й культурнай спадчыны. Па гэтай справе праходзяць дыскусіі з нашымі партнэрамі ва Ўкраіне, паколькі мы лічым, што праўда адна.

Вынікі 2 гадоў працы сёньня прадставілі таксама астатнія міністры кабінэту Бэаты Шыдла.

IAR/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт