Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрства юстыцыі хоча змагацца з адкруткай сьпідомэтраў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.11.2017 15:57
За адкрутку сьпідомэтра будзе пагражаць пазбаўленьне волі тэрмінам ад 3 месяцаў да 5 гадоў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: picjumbo_com/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства юстыцыі хоча змагацца з адкруткай сьпідомэтраў
За адкрутку сьпідомэтра будзе пагражаць пазбаўленьне волі тэрмінам ад 3 месяцаў да 5 гадоў.
За адкручэньне сьпідомэтраў у Польшчы неўзабаве будзе пагражаць пазбаўленьне волі тэрмінам на ад трох месяцаў да 5 гадоў. Гэткую зьмену прапануе законапраект, які ў чацьвер прадставіў кіраўнік польскага Мін’юста Збігнеў Зёбра (Zbigniew Ziobro), паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
„Мы ўводзім новы від злачынства, якога да гэтай пары ў польскім Крымінальным Кодэксе не было”, - сказаў падчас прэс-канфэрэнцыі міністар юстыцыі. Ён дадаў, што адкручваньне сьпідомэтраў у аўтамабілях - гэта ў Польшчы ўсеагульная зьява. У сваю чаргу наступствы бездапаможнасьці дзяржавы па гэтай справе закранаюць добрасумленных грамадзянаў, якія часта плацяць вялікія грошы за аўтамабіль, які на самой справе непрыгодны для далейшага карыстаньня.
У Польшчы ўзьніклі спэцыялізаваныя злачынныя групы, якія зарабляюць на адкручваньні сьпідомэтраў.
У адпаведнасьці з новымі правіламі, якія распрацоўваюцца міністэрствам, за кожную адкрутку сьпідомэтра будзе пагражаць ад трох месяцаў да пяці гадоў пазбаўленьня волі. Пакараньне будзе пагражаць як асобе -даручальніку злачынства, так і таму, хто адкруціць сьпідомэтар, напрыклад, аўтамэханіку.
Пакараньне будзе пагражаць таксама тым, хто не паведаміў тэхнагляду пра зьмену паказаньняў сьпідомэтра, які напрыклад, зламаўся.
Апрача таго, падчас тэхагляду стан сьпідомэтра будзе рэгістраваны, а дадзеныя перададуць у Цэнтральны рэгістар транспартных сродкаў.
Законапраект бярэ пад увагу таксама новыя абавязкі для службаў. Падчас кожнай інспэкцыі паліцыя, памежнікі, мытнікі будуць абавязаныя сьпісаць бягучы стан сьпідомэтра й перадаць яго ў Цэнтральны рэгістар транспартных сродкаў, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.
аз

За адкручэньне сьпідомэтраў у Польшчы неўзабаве будзе пагражаць пазбаўленьне волі тэрмінам на ад трох месяцаў да 5 гадоў. Гэткую зьмену прапануе законапраект, які ў чацьвер прадставіў кіраўнік польскага Мін’юста Збігнеў Зёбра (Zbigniew Ziobro), паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

„Мы ўводзім новы від злачынства, якога да гэтай пары ў польскім Крымінальным Кодэксе не было”, - сказаў падчас прэс-канфэрэнцыі міністар юстыцыі. Ён дадаў, што адкручваньне сьпідомэтраў у аўтамабілях - гэта ў Польшчы ўсеагульная зьява.

У сваю чаргу наступствы бездапаможнасьці дзяржавы па гэтай справе закранаюць добрасумленных грамадзянаў, якія часта плацяць вялікія грошы за аўтамабіль, які на самой справе непрыгодны для далейшага карыстаньня.

У Польшчы ўзьніклі спэцыялізаваныя злачынныя групы, якія зарабляюць на адкручваньні сьпідомэтраў.

У адпаведнасьці з новымі правіламі, якія распрацоўваюцца міністэрствам, за кожную адкрутку сьпідомэтра будзе пагражаць ад трох месяцаў да пяці гадоў пазбаўленьня волі. Пакараньне будзе пагражаць як асобе -даручальніку злачынства, так і таму, хто адкруціць сьпідомэтар, напрыклад, аўтамэханіку.
Пакараньне будзе пагражаць таксама тым, хто не паведаміў тэхнагляду пра зьмену паказаньняў сьпідомэтра, які напрыклад, зламаўся.

Апрача таго, падчас тэхагляду стан сьпідомэтра будзе рэгістраваны, а дадзеныя перададуць у Цэнтральны рэгістар транспартных сродкаў.

Законапраект бярэ пад увагу таксама новыя абавязкі для службаў. Падчас кожнай інспэкцыі паліцыя, памежнікі, мытнікі будуць абавязаныя сьпісаць бягучы стан сьпідомэтра й перадаць яго ў Цэнтральны рэгістар транспартных сродкаў, паведамляе „Dziennik Gazeta Prawna”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт