Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына застаецца бяз новага ўрада

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 20.11.2017 15:28
Мясцовая прэса прагназуе, што гэта канец палітычнай кар’еры Ангелы Мэркель.
Foto: CLEMENS BILAN Dostawca: PAP/EPA.

Тэму асьвятляе штодзёнка «Gazeta Wyborcza».

Сёньня ў Нямеччыне ўсе задаюць пытаньне, ці краіну чакаюць новыя выбары. Справа ў тым, што пасьля месяца размоў, спынены перамовы пра ўтварэньне новай урадавай кааліцыі. Палітыкі трох партый: Хрысьціянскіх дэмакратаў, лібэралаў ды Зялёных не змаглі дамовіцца паміж сабой. Іх падзялілі пытаньні міграцыі ды экалёгіі. У дадзенай сытуацыі, нямецкі прэзыдэнт Франк Вальтэр Штэйнмаер можа распусьціць Бундэстаг ды абвесьціць новыя выбары.

Выданьне зазначае, што гэта можа прывесьці да адстаўкі Ангелы Мэркель з пасады старшыні Хрысьціянска-дэмакратычнага саюза, бо выбарцы скіруюць на яе незадавальненьне з паразы новага ўрада. У выніку свае пазыцыю можа палепшыць крайне папулісцкая партыя Альтэрнатыва для Нямеччыны, якая набрала на апошніх выбарах 13%.

Ангела Мэркель мае яшчэ варыянт дамовіцца пра кааліцыю з сацыял-дэмакратамі, як раней, альбо кіраваць ва ўмовах меншаснага ўрада. Аднак такой сытуацыі ў Нямеччыне не было з 1949 году, піша газэта.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт