Logo Polskiego Radia
Print

Польскае радыё зладзіла конкурс пад назвай «Падабаецца, бо польскае»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.11.2017 16:18
Конкурс падтрымлівае айчынную вытворчасьць і заахвочвае купляць прадукцыю, вырабленую ў Польшчы.
polskieradio.pl

Рэйтынг «Падабаецца, бо польскае» прасоўвае польскую прамысловасьць, падтрымлівае айчынную вытворчасьць і заахвочвае купляць прадукцыю, вырабленую ў Польшчы. У гэтым конкурсе ўзнагароды атрымалі добрыя, адносна невялікія польскія прадпрыемствы.

Галоўным ляўрэатам і пераможцам катэгорыі «Інавацыйны прадукт» стала кампанія Vigo System. Кампанія вырабляе, у прыватнасьці, інфрачырвоныя дэтэктары. Сярод кліентаў, у асноўным, буйныя заходнія кампаніі, у тым ліку амэрыканская NASA. Vigo System мае сваю сядзібу ў мясцовасьці Ожарув Мазавецкі (Ożarów Mazowiecki)

Пераможцам у катэгорыі «Лепшы польскі арганічны прадукт» стаў вытворца харчовых прадуктаў, прыправаў, зёлкавых гарбатак «Dary Natury», які вядзе сваю прадукцыю на Падляшшы ў мясцовасьці Карыціны (Koryciny).

У катэгорыі «Лепшая польская паслуга» перамагла «Польская пошта».

Малочная кампанія «Mlekovita» была ўдастоена ўзнагароды ў катэгорыі «Лепшы польскі прадукт экспарту».

У катэгорыі «польскі брэнд» выйграў распрацоўшчык кампутэрных гульняў «CD Projekt». Прадпрыемства выпусьціла вядомую ва ўсім сьвеце гульню «Вядзьмар».

Польскае радыё арганізавала цэлую кампанію «Падабаецца, бо польскае».

У рамках гэтай ініцыятывы слухачы могуць даведацца ў эфіры Польскага радыё, як пазнаць тавар, выраблены ў Польшчы, якія перавагі нясуць пакупкі тавараў айчынных брэндаў, а таксама як гэта ўплывае на польскую эканоміку.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт