Logo Polskiego Radia
Print

Польшча робіць стаўку на дыялёг з Францыяй

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 24.11.2017 15:11
Тэмай размоваў стала пытаньне палітычнага супрацоўніцтва дзьвюх краін
Foto: PHILIPPE WOJAZER/PAP/EPA

Учора пачаўся візыт ва Францыі прэм’ер-міністар Польшчы Бэаты Шыдла. Пра выклікі дадзенай візыты піша выданьне «Gazeta Polska codziennie».

Візыт пачаўся з сустрэчы кіраўніцы польскага ўрада з прэзыдэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Тэмай размоваў стала пытаньне палітычнага супрацоўніцтва дзьвюх краін у эўрапейскім напрамку. Без дыялёгу паміж Польшчай і Францыяй ня будзе пасьпяховай ніводная рэформа Эўрапейскага Зьвязу, сказала Бэата Шыдла.

У сваю чаргу францускі лідар адзначыў, што бакам удалося дасягнуць збліжэньня пазыцый у такіх галінах, як энэргетыка ў ЭЗ, кібэрбясьпека. Макрон пракамэнтаваў ціск з боку Эўракамісіі на Варшаву за ўнутраныя рэформы. Ён зазначыў, што Брусэль не павінен ацэньваць палітычных рашэньняў краін Эўразьвязу й анансаваў свой прыезд у Польшчу ў будучым годзе, піша выданьне.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт