Logo Polskiego Radia
Print

Упершыню жанчына стала старшынёй партыі ў выніку галасаваньня

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 27.11.2017 15:18
Да гэтага часу жанчыны займалі важныя пасады, але яны атрымлівалі іх ад калег-мужчын.
Катажына Любнауэр, Рышард ПэтруКатажына Любнауэр, Рышард ПэтруPAP/Leszek Szymański

Усе выданьні пішуць пра выбары ў адной з палітычных партый Польшчы – «Сучаснай» (Nowoczesna). На пасаду старшыні заступіла Катажына Любнауэр, замест заснавальніка і яркага палітыка Рышарда Пэтру.

Пэтру плянаваў быць прэм’ер-міністрам, а скончыў звычайным дэпутатам – піша «Gazeta Polska Codziennie». Блізкая супрацоўніца былога ўжо старшыні перамагла яго з лікам 9-цю галасоў падчас галасаваньня. Без Пэтру ў польскай палітыцы будзе больш сумна. Палітык вядомы сваімі шматлікімі моўнымі ляпсусамі і забаўнымі памылкамі, напрыклад, ён казаў пра «сьвята шасьці каралёў, 15-працэнтны перапынак у Сэйме і галаву, якая псуецца зьверху». Аднак ня гэта стала прычынай ягонай паразы. Быццам бы на вынік паўплывала тое, што Пэтру дамовіўся з іншай партыяй – «Грамадзянскай плятформай», што палітык плятформы – Рафал Тшаскоўскі – будзе кандыдатам ад абедзьвюх груповак на мэра Варшавы падчас муніцыпальных выбараў. Любнауэр адзначыла, што такім чынам «Сучасная» аддала ГП самы важны ў Польшчы горад.

У сваю чаргу «Dziennik Gazeta Prawna» разглядае выбар Любнауэр у іншым сьвятле. Выданьне адзначае, што ўпершыню ў гісторыі польскага палітычнага жыцьця ўладу ў парлямэнцкай партыі заваявала жанчына. Заваявала падчас выбараў, а не атрымала ад свайго калегі. Праўда, да гэтага часу жанчыны займалі важныя пасады: прэм’ер-міністрамі былі Ганна Сухоцка і Эва Капач, а цяпер гэтую пасаду займае Бэата Шыдла. Але ніводная з іх не перамагла ў дэмакратычным галасаваньні і не здабыла старшынства ў партыі.

Gazeta Polska Codziennie/Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт