Logo Polskiego Radia
Print

Польскі Сэйм абмяркоўвае зьмену выбарчага заканадаўства

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.11.2017 13:14
Некаторыя прапановы выклікаюць сумневы нават сярод кааліцыянтаў кіроўнай партыі.
PAP/Paweł Supernak

Польскі Сэйм абмяркоўвае зьмену выбарчага заканадаўства
Некаторыя прапановы выклікаюць сумневы нават сярод кааліцыянтаў кіроўнай партыі.
Польскі Сэйм пачне абмяркоўваць зьмены правілаў правядзеньня мясцовых выбараў. Гэты факт вельмі непакоіць апазыцыю. Зьменай выбарчага заканадаўства будзе займацца надзвычайная камісія пад кіраўніцтвам Анны Мільчаноўскай (Anna Milczanowska) ад партыі „Права й справядлівасьць”.
Газэта „Rzeczpospolita” нагадвае, што зьмена выбарчага заканадаўства – гэта, побач з рэформай судовай сыстэмы, адна з ключавых справаў, якімі займаецца польскі парлямэнт.
Праект рэформы выбарчага заканадаўства быў прадстаўлены некалькі тыдняў таму. Найбольш камэнтароў выклікала прапанавана ім ідэя зьмены межаў выбарчых акругаў. Паводле законапраекту, на новыя акругі павінна выпадаць ад трох да сямі месцаў у парлямэнце. Прапанова выклікае сумневы нават сярод кааліцыянтаў кіроўнай партыі.
Паводле Яраслава Говіна (Jarosław Giwin ) з „Аб’яднаных правых сілаў”, некаторыя з прапановаў могуць спрыяюць кансалідацыі апазыцыі.
Цягам апошніх дзён законапраект рэзка крытыкавала таксама Дзяржаўная выбарчая камісія. На мінулым тыдні судзьдзя Войцех Гермаліньскі (Wojciech Hermeliński) сьцьвердзіў нават, што зьмены могуць пагражаць стабільнасьці выбарчага працэсу.
Гермаліньскі адмоўна выказаўся, напрыклад, пра ідэю прызначэньня амаль 400 новых выбарчых камісараў (16 ваяводзкіх і 380 раённых). Дзяржаўная выбарчая камісія, якая павінна іх прызначыць, асьцерагаецца, што гэтыя асобы могуць быць неаб’ектыўнымі. Падобныя засьцярогі высоўвае Польская сялянская партыя й іншыя апазыцыйныя фракцыі.
Кіроўная партыя супакойвае, што цягам далейшай працы над законапраектам незалежнасьць камісараў будзе гарантаваная.
Дзяржаўная выбарчая камісія перасьцерагае таксама, што дзейная інфарматычная сыстэма ня будзе прыдатная для правядзеньня выбараў у адпаведнасьці з прапанаванымі правіламі.
Тым часам камэнтатары зьвяртаюць увагу, што на лёс рэформы выбарчага заканадаўства можа паўплываць пазыцыя прэзыдэнта Анджэя Дуды.
У нядзелю ў інтэрвію тэлеканалу TVN 24 кіраўнік Польшчы заявіў, што будзе сачыць за працай над зьменамі, аднак боязяў Дзяржаўнай выбарчай камісіі ён наогул не разьдзяляе, паведамляе „Rzeczpospolita”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт