Logo Polskiego Radia
Print

Польскія прадпрымальнікі абураныя плянамі павысіць падаткі

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 30.11.2017 16:01
Урад хоча павысіць падатак на заробкі высокааплочваемых спэцыялістаў – піша газэта Puls Biznesu.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польскія прадпрымальнікі абураныя плянамі ўраду павысіць выплаты ў фонд сацыяльнай абароны – піша газэта Puls Biznesu. У Польшчы павялічваецца колькасьць пэнсіянэраў, што прымушае ўрад шукаць сродкі на сацыяльныя выплаты. Адной з прапановаў, якая можа неўзабаве быць прынятая ў форме закону, зьяўляецца адмена максымальнага памеру зарплаты, ад якой могуць налічвацца выплаты ў фонд сацыяльнага страхаваньня.

Сёньня гадавы падатак на заробкі можа адлічвацца толькі ад сумы, якая не перавышае 30 сярэдніх месячных зарплатаў. Адмена гэтага абмежаваньня прывядзе да росту падаткаў людзей, якія атрымліваюць у 2,5 разы больш за сярэднюю зарплату па краіне – гэта значыць тых, хто зарабляе больш за 2500 эўра брута. Пацярпець могуць працаўнікі самых высокатэхналягічных сэктараў – напрыклад, ІТ-фірмаў.

Puls Biznesu/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт