Logo Polskiego Radia
Print

У Гайнаўцы паказалі «Гісторыю беларусаў Падляшша»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.12.2017 07:17
  • Падляшша.mp3
У кнізе расказана гісторыя беларусаў рэгіёну, пачынаючы з Сярэднявечча й заканчваючы сёньняшнім днём.
Музэй і цэнтар беларускай культуры ў ГайнаўцыМузэй і цэнтар беларускай культуры ў Гайнаўцыwww.radio.bialystok.pl

У Музэі й цэнтры беларускай культуры ў Гайнаўцы на Беласточчыне прайшла прэзэнтацыя кнігі «Гісторыя беларусаў Падляшша». У кнізе расказана гісторыя беларусаў рэгіёну, пачынаючы з Сярэднявечча й заканчваючы сёньняшнім днём. Кніга выйшла некалькі месяцаў таму, але жыхары Гайнаўкі ўпершыню атрымалі магчымасьць яе ўбачыць ужывую й сустрэцца з адным з аўтараў. Рэпартаж Анны Пятроўскай.

слухайце далучаны гукавы файл

Сярод аўтараў – беларускія гісторыкі, у тым ліку з Падляшша, якія жывуць і працуюць у Польшчы. Гэта, у прыватнасьці, прафэсары Яўген Мірановіч, Алег Латышонак, Лена Глагоўская, а таксама гарадзенскі археоляг і гісторык, кандыдат гістарычных навук Генадзь Семянчук. Прэзэнтацыя кнігі ды сустрэча з Алегам Латышонкам прайшла ў рамках мерапрыемства «Напісана кірыліцай».

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт