Logo Polskiego Radia
Print

Вучні бельскага ліцэя прадставілі ў Варшаве спэктакль пра свайго дырэктара

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 05.12.2017 14:14
  • Я. Кастыцэвіч.mp3
У п'есе паказаныя як біяграфія стваральніка беларускага школьніцтва, так і гістарычны фон.
Сцэна з пастаноўкі "Добры дзень, Яраслаў Васільевіч"Сцэна з пастаноўкі "Добры дзень, Яраслаў Васільевіч"Фота: Н. Грышкевіч

«Добры дзень, Яраслаў Васільевіч». П’есу пад такім загалоўкам маглі ўбачыць надоечы наведвальнікі Цэнтра праваслаўнай культуры ў Варшаве. У спэктаклі ідзе гаворка пра легендарнага грамадзкага і праваслаўнага дзеяча Падляшша, дырэктара Ліцэя зь беларускай мовай навучаньня ў Бельску Падляскім Яраслава Кастыцэвіча. Сцэнар быў напісаны на падставе ўспамінаў вучняў пэдагога.

Кастыцэвічу прыйшлося жыць у нялёгкія часы. У спэктаклі расказваецца ня толькі пра біяграфію самога стваральніка беларускага школьніцтва ў Бельску, але таксама паказаны гістарычны фон – бежанства, зьмена ўладаў, акупацыя, рэпрэсіі.

У спэктаклі граюць вучні і выпускнікі ліцэя, у якім дырэктарам быў Яраслаў Кастыцэвіч.

Вашай увазе рэпартаж Натальлі Грышкевіч. Слухайце, калі ласка, далучаны гукавы файл

/
/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт