Logo Polskiego Radia
Print

Страйкі й надвор'е палохаюць пасажыраў авіялініяў у Эўропе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.12.2017 16:02
Пілёты найбуйнейшай эўрапейскай авіякампаніі Ryanair плянуюць страйк перад самымі Калядамі.
Cтрайку пілётаў ніскабюджэтнай авіякампаніі Ryanair.Cтрайку пілётаў ніскабюджэтнай авіякампаніі Ryanair. PAP/EPA/HAYOUNG JEON

Страйкі й надвор'е палохаюць пасажыраў авіялініяў у Эўропе
Пілёты найбуйнейшай эўрапейскай авіякампаніі Ryanair плянуюць страйк перад самымі Калядамі.
Заплянаваны перад Калядамі страйк пілётаў авіякампаніі Ryanair хутчэй за ўсё непазьбежны. Аднак гэта не адзіная перашкода, якая ў бліжэйшы час чакае пасажыраў эўрапейскіх авіялініяў. Неспадзяванкі можа прынесьці таксама надвор’е, паведамляе выданьне „Rzeczpospolita”.
Перад Калядамі мэтэаролягі прагназуюць мяцеліцы, між іншым, у Маскве, Мюнхэне й Осла. У сваю чаргу туман можа ўскладніць працу аэрапортаў у Лёндане й Парыжы. І хоць прагнозы для Варшавы пакуль не даюць падстаў для неспакою, то з надвор’ем ніколі да канца не вядома.
Тым часам шмат сьведчыць пра тое, што страйку пілётаў ніскабюджэтнай авіякампаніі Ryanair, якія пачалі бунтавацца яшчэ летам, ужо ня ўдасца пазьбегнуць. Сытуацыя тым больш складаная, што яны атрымалі поўную падтрымку прафсаюзаў у Нямеччыне й Ірляндыі.
На 20 сьнежня быў аб’яўлены страйк ірляндзкіх пілётаў. На наступны дзень свой пратэст пачнуць партугальскія й нямецкія пілёты. У сваю чаргу ў Італіі пілёты авіякампаніі Ryanair будуць пратэставаць ужо 15 сьнежня.
Пакуль вядома, што страйкаў ня будзе ў самы пік перадкаляднага руху, то бок 23-26 сьнежня.
Чаго патрабуюць пілёты? Яны аднагалосна патрабуюць паляпшэньня ўмоваў працы й павышэньня заработнай платы. Апрача таго, лётчыкі абвінавачваюць свайго працадаўцу ў тым, што ня хоча праводзіць калектыўных перамоваў з супрацоўнікамі.
Пры гэтым пілёты пагражаюць сарваньнем працоўных кантрактаў і пераходам у канкурэнтную авіякампанію Norwegian.
„Rzeczpospolita” нагадвае, што ўжо падчас пратэстаў, якія адбыліся ўлетку, з авіякампаніі Ryanair звольніляся некалькі дзясяткаў пілётаў.
аз

Rzeczpospolita” нагадвае, што ўжо падчас пратэстаў, якія адбыліся ўлетку, з авіякампаніі Ryanair звольніляся некалькі дзясяткаў пілётаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт