Logo Polskiego Radia
Print

Т. Кандрусевіч: Бягучы год быў для Касьцёла плённым (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.12.2017 15:50
  • Бягучы год быў для Касьцёла плённым.mp3
У Менску адбылася традыцыйная калядная сустрэча Менска-Магілёўскага мітрапаліта з журналістамі.
W.Pac/Polskie Radio

У аўторак у Менску адбылася традыцыйная калядная сустрэча Менска-Магілёўскага мітрапаліта арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з журналістамі. На аплаткавым спатканьні мітрапаліт расказаў пра самыя важныя падзеі 2017 году, некаторыя пляны на будучы год і павіншаваў прысутных са сьвятамі. Больш падрабязна на тэму раскажа АВ.
Калядную сустрэчу з журналістамі арцыбіскуп Кандрусевіч праводзіць штогод. Гэта ня толькі магчымасьць падзяліцца аплаткам, але і задаць пытаньні аб дзейнасьці беларускага касьцёла. Традыцыйным стала пытаньне аб выніках 2017 году ў жыцьці каталікоў.
Т. Кандрусевіч:
Паявілася пытаньне і пра захады Каталіцкага касьцёла ў Беларусі зрабіць 1 лістапада свабодным ад працы днём. У гэты дзень у каталікоў урачыстасьць усіх сьвятых, яны наведваюць магілы сваіх блізкіх. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, чаму Касьцёл лічыць, што гэта павінен быць непрацоўны дзень.
Т. Кандрусевіч:
З 31 студзеня па 7 лютага адбудзецца візыт ad limina apostalorum (да апостальскіх парогаў) беларускіх біскупаў у Ватыкан. Тадэвуш Кандрусевіч патлумачыў, якая мэта візыту біскупаў у Апостальскую сталіцу.
Т. Кандрусевіч:
Калядная сустрэча не магла абысьціся без сьвяточных віншаваньняў. Галава Каталіцкага касьцёла ў Беларусі зьвярнуў увагу на самыя істотныя моманты ў сьвяткаваньні Божага нараджэньня.
Т. Кандрусевіч:
На сустрэчы з арцыбіскупам быў карэспандэнт Польскага радыё ў Менску Ўладзімір Пац.

У аўторак у Менску адбылася традыцыйная калядная сустрэча Менска-Магілёўскага мітрапаліта арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з журналістамі. На аплаткавым спатканьні мітрапаліт расказаў пра самыя важныя падзеі 2017 году, некаторыя пляны на будучы год і павіншаваў прысутных са сьвятамі.

Калядную сустрэчу з журналістамі арцыбіскуп Кандрусевіч праводзіць штогод. Гэта ня толькі магчымасьць падзяліцца аплаткам, але і задаць пытаньні аб дзейнасьці беларускага касьцёла. Традыцыйным стала пытаньне аб выніках 2017 году ў жыцьці каталікоў.

Паявілася пытаньне і пра захады Каталіцкага касьцёла ў Беларусі зрабіць 1 лістапада свабодным ад працы днём. У гэты дзень у каталікоў урачыстасьць усіх сьвятых, яны наведваюць магілы сваіх блізкіх. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч расказаў, чаму Касьцёл лічыць, што гэта павінен быць непрацоўны дзень.

З 31 студзеня па 7 лютага адбудзецца візыт ad limina apostalorum (да апостальскіх парогаў) беларускіх біскупаў у Ватыкан. Тадэвуш Кандрусевіч патлумачыў, якая мэта візыту біскупаў у Апостальскую сталіцу.

Калядная сустрэча не магла абысьціся без сьвяточных віншаваньняў. Галава Каталіцкага касьцёла ў Беларусі зьвярнуў увагу на самыя істотныя моманты ў сьвяткаваньні Божага нараджэньня.

На сустрэчы з арцыбіскупам быў карэспандэнт Польскага радыё ў Менску Ўладзімір Пац. Рэпартаж у далучаным гукавым файле.

/

/

/

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт