Logo Polskiego Radia
Print

Палякі дапамагаюць сваім суайчыньнікам за мяжой

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 19.12.2017 17:21
  • Палякі дапамагаюць.mp3
Кожны год пад Каляды ў Польшчы ладзяцца дабрачынныя акцыі для палякаў, якія жывуць за мяжой.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjneFoto: Łukasz Szełemej/Fundacja Polskich Wartości/facebook.com/rodakomnakresach

Акцыі ладзяць як арганізацыі, так і прыватныя асобы.

Адной з найбольш вядомых акцый зьяўляецца «Падарунак для суайчыньніка ды героя на Ўсходзе», што ладзіць фундацыя «Польскіх каштоўнасьцяў». Сёлета акцыя пачалася 19 кастрычніка. За гэты час арганізатары змаглі сабраць 100 тысяч злотых. Сабраныя грошы перададзеныя палякам ды польскім арганізацыям (школам, клюбу вэтэранаў, цэнтру дапамогі), якія жывуць й дзейнічаюць на Ўсходзе.

Палякі з Летувы ды Беларусі атрымалі сьвяточныя пасылкі. Валянцёры фундацыі раздалі на Віленшчыне 2000 падарункаў агульнаю вагай больш за 20 тон. Сярод тых, хто атрымаў падарунак, была спадарыня Аляксандра.

Аляксандра: Каб усё так ішло як цяпер, як вы цяпер усё так добра робіце. Любыя, каб Вам Пан Бог даў здароўя ды ўсіх сіл. Каб у вас было ўсё добра. Як у вас усё добра, то і ў нас.

Мясцовыя палякі дзякавалі за дапамогу - гаворыць спадарыня Галіна.

Галіна: Найлепшыя пажаданьні для Польшчы і палякаў. Сто год жыцьця. Дзякуй, што не забываеце пра мяне.

Зборам дапамогі для палякаў на Ўсходзе займаюцца ня толькі грамадзкія арганізацыі, але і адукацыйныя ўстановы. Напрыклад, студэнты факультэта гісторыі Жэшаўскага ўнівэрсытэту сабралі падарункі й перадалі выхаванцам дзіцячага дома ў Самбары ва Ўкраіне. 4 тоны харчовых прадуктаў для палякаў на Віленшчыне сабрала сярэдняя школа нумар 35 у Быдгашчы. "Гэта сапраўдны посьпех", - сказала ініцыятарка акцыі Эва Енджэйчак-Таранэк.

Эва Енджэйчак-Таранэк: Ня важна колькасьць, а ў першую чаргу жаданьне аказаць дапамогу іншым. Што тычыцца палякаў на Віленшчыне – мы пра іх будзем памятаць заўсёды. Мы падзялілі клясы на дзьве асобы, мы ім казалі, што вядзем такую акцыю, што можна прынесьці. Гэта была вельмі пазытыўная акцыя. Тым больш, што падтрымліваюцца кантакты. Нядаўна яны да нас прыяжджалі, а вясной мы да іх паедзем.

Ва Ўроцлаве сабрана дапамогу для 600 семей з Львова. У горадзе на днях завяршылася дабрачынная акцыя «Сьвяточны падарунак для палякаў на Ўсходзе». У асноўным зьбіралі харчовыя прадукты, лекі ды гаспадарчыя тавары.

Да акцыі далучыліся жыхары горада, школы, паліцыянты ды вернікі ўроцлаўскіх цэркваў розных веравызнаньняў. Ініцыятыва мела экумэнічны характар. Распавёў Казімір Пабісяк з фундацыі імя Сьвятой Ядзьвігі.

Казімеж Пабісяк: Сёньня падчас разьвітаньня з тымі дарамі, што паедуць у Львоў, знаходзяцца прадстаўнікі трох цэркваў: каталіцкай, грэка-каталіцкай ды эвангеліцкай. Мы супрацоўнічаем таксама як нашая патронка Сьвятая Ядзьвіга.

Сабраныя дары будуць перададзеныя польскім дзецям ва Ўкраіне.

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт