Logo Polskiego Radia
Print

25 гадоў дзейнасьці Польскай гуманітарнай акцыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.01.2018 13:19
Цягам 25 гадоў сваёй працы ПГА аказала дапамогу 9,5 мільёна чалавек у 44 краінах сьвету.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

25 гадоў дзейнасьці Польскай гуманітарнай акцыі
Цягам 25 гадоў сваёй працы ПГА аказала дапамогу 9,5 мільёна чалавек у 44 краінах сьвету.
Усюды там, дзе ідзе вайна, дабрачынная праца заўсёды будзе складанай, кажа заснавальніца Польскай гуманітарнай акцыі. Яніна Ахойска (Janina Ochojska) у інтэрвію газэце „Rzeczpospolita” падсумоўвае 25 гадоў працы арганізацыі.
„Гэта было ў кастрычніку 1992 году. Тады я ўпершыню паехала ў Сараева разам з францускай гуманітарнай арганізацыяй. Я пабачыла там людзей, якія страцілі ўсё й былі цалкам залежныя ад зьнешняй дапамогі, якую аказвала ім амаль уся Эўропа. Тады я падумала, што палякі таксама павінны там прысутнічаць. Я вярнулася ў Польшчу з пастановай арганізаваць гуманітарны канвой у Босьнію й расказала пра гэта па радыё. Водгук на мой заклік быў зусім нечаканы ”, - успамінае Ахойска.
Цягам 25 гадоў дзейнасьці Польская гуманітарная акцыя аказала дапамогу 9,5 мільёна чалавек у 44 краінах сьвету. З 2002 году арганізацыя дзейнічае дзякуючы пяці пастаянным місіям і запэўнівае грамадзянам бедных і ахопленых ваеннымі канфліктамі краінаў доступ да вады. Напрыклад, у Сырыі цыстэрнамі пастаўляе ваду ў лягеры для ўцекачоў, у Паўднёвым Судане й Самалі будуе студні. У сваю чаргу ў Польшчы праводзіць акцыю „Pajacyk” (Марыянэтка), у рамках якой запэўнівае харчаваньне вучням зь бяднейшых семяў.
„Усюды там, дзе ідзе вайна, аказаньне дапамогі - гэта складаная акцыя. Кожны раз трэба мабілізаваць грамадзкую думку, зьбіраць сродкі, пісаць праекты, рабіць „разьведку””, - кажа заснавальніца Польскай гуманітарнай акцыі Яніна Ахойска ў размове з выданьнем „Rzeczpospolita”.
аз

Усюды там, дзе ідзе вайна, дабрачынная праца заўсёды будзе складанай, кажа заснавальніца Польскай гуманітарнай акцыі. Яніна Ахойска (Janina Ochojska) у інтэрвію газэце „Rzeczpospolita” падсумоўвае 25 гадоў працы арганізацыі.

„Гэта было ў кастрычніку 1992 году. Тады я ўпершыню паехала ў Сараева разам з францускай гуманітарнай арганізацыяй. Я пабачыла там людзей, якія страцілі ўсё й былі цалкам залежныя ад зьнешняй дапамогі, якую аказвала ім амаль уся Эўропа.

Тады я падумала, што палякі таксама павінны там прысутнічаць. Я вярнулася ў Польшчу з пастановай арганізаваць гуманітарны канвой у Босьнію й расказала пра гэта па радыё. Водгук на мой заклік быў зусім нечаканы ”, - успамінае Ахойска.

Цягам 25 гадоў дзейнасьці Польская гуманітарная акцыя аказала дапамогу 9,5 мільёна чалавек у 44 краінах сьвету. З 2002 году арганізацыя дзейнічае дзякуючы пяці пастаянным місіям і запэўнівае грамадзянам бедных і ахопленых ваеннымі канфліктамі краінаў доступ да вады. Напрыклад, у Сырыі цыстэрнамі пастаўляе ваду ў лягеры для ўцекачоў, у Паўднёвым Судане й Самалі будуе студні. У сваю чаргу ў Польшчы праводзіць акцыю „Pajacyk” (Марыянэтка), у рамках якой запэўнівае харчаваньне вучням зь бяднейшых семяў.

„Усюды там, дзе ідзе вайна, аказаньне дапамогі - гэта складаная акцыя. Кожны раз трэба мабілізаваць грамадзкую думку, зьбіраць сродкі, пісаць праекты, рабіць „разьведку””, - кажа заснавальніца Польскай гуманітарнай акцыі Яніна Ахойска ў размове з выданьнем „Rzeczpospolita”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт