Logo Polskiego Radia
Print

Кітайцы інвэстуюць у Эўропе ўсё больш сродкаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.01.2018 13:28
Экспансіянісцкая палітыка Пэкіна пачынае непакоіць некаторыя эўрапейскія краіны.
pixabay.com/Public Domain CC0

Кітайцы інвэстуюць у Эўропе ўсё больш сродкаў
Экспансіянісцкая палітыка Пэкіна пачынае непакоіць некаторыя эўрапейскія краіны.
Яшчэ некалькі гадоў таму Эўропа бачыла ў кітайскіх інвэстыцыях шанец на эканамічнае ажыўленьне. Аднак апошнім часам на старым кантынэнце пачынае дамінаваць меркаваньне, што кітайцы пераймаюць у Эўропе кантроль над тым, што найбольш каштоўнае, у тым ліку над стратэгічнымі галінамі эканомікі, паведамляе тыднёвік „Polityka”.
Заходніх палітыкаў асабліва насьцярожылі дадзеныя за 2016 год, паводле якіх сума кітайскіх інвэстыцый у краінах ЭЗ склала 35 мільёнаў эўра, то бок на 80% больш, чым годам раней. Амаль траціна з гэтай сумы трапіла ў Нямеччыну, і менавіта ў гэтай дзяржаве сталі крытыкаваць кітайцаў найбольш рашуча.
Найбольшыя засьцярогі немцаў выклікала зацікаўленьне Кітая кампаніямі, якія спэцыялізуюцца ў сучасных тэхналёгіях. Вясной 2017 году Нямеччына, Францыя й Італія выступілі на эўразьвязаўскім форуме з прапановай стварыць адмысловы мэханізм па кантролю над замежнымі інвэстыцыямі ў краінах ЭЗ. Аднак пакуль прыхільнікаў гэтай ідэі ў ЭЗ яны не знайшлі, паколькі Кітай пасьпеў ужо збудаваць сабе ў Эўропе верную кааліцыю.
Для кітайцаў эўрапейскія краіны маюць вельмі рознае значэньне й бізнэскаштоўнасьць. Гэта, перш за ўсё, залежыць ад іх распаложаньня, памеру й эканамічнага разьвіцьця. У Нямеччыне яны купілі вытворцу робатаў - кампанію Kuka з Аўгсбурга. У Швэцыі перанялі аўтамабільную марку Volvo. У Вялікабрытаніі цікавяцца энэргетычным рынкам і рынкам нерухомай маёмасьці ў Лёндане. У Францыі набылі акцыі вядомага ў турыстычнай галіне Club Med, а ў Італіі – многія эксклюзіўныя брэнды вопраткі. У Гданьску яны адкрылі прадпрыемства па вытворчасьці прататыпаў, у Аполі цяпер будуецца завод па вытворчасьці асьвятленьня. Апрача таго, паводле Польскага агенцтва інвэстыцый і гандлю, на этапе падрыхтоўкі знаходзіцца сем чарговых кітайскіх інвэстыцый у краіне.
У сваю чаргу Балканы й Поўдзень Эўропы зьяўляецца для Кітайцаў брамай у Эўропу. Гэтыя краіны выконваюць важную ролю ў рэалізацыі глябальнай кітайскай стратэгіі „Адзін пояс – адзін шлях”. Дзякуючы гэтай ініцыятыве, агульна кажучы, кітайскія тавары павінны трапляць у Эўропы хутчэй, больш танна й бясьпечна, паведамляе тыднёвік „Polityka”.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт