Logo Polskiego Radia
Print

Польшча будзе ўдзельнічаць у дапамозе бежанцам у Афрыцы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.01.2018 14:55
У мінулым годзе на дапамогу пацярпелым у канфлікце ў Сырыі палякі прызначылі 38,5 мільёна эўра.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар. PAP/EPA/MOHAMMED BADRA

Польшча будзе ўдзельнічаць у дапамозе бежанцам у Афрыцы
У мінулым годзе на дапамогу пацярпелым у канфлікце ў Сырыі палякі прызначылі 38,5 мільёна эўра.
У 2017 годзе Польшча выдаткавала 202 мільёны злотых (больш за 48,5 мільёна эўра) на гуманітарную дапамогу ахвярам канфліктаў, галоўным чынам у Сырыі. Чвэрць гэтай сумы – гэта добраахвотныя ахвяраваньні грамадзян. Цяпер польскі ўрад вырашыў удзельнічаць у дапамозе бежанцам у Афрыцы, паведамляе „Rzeczpospolita”.
Паводле дадзеных газэты, найбольш сродкаў - амаль 160 мільёнаў злотых (больш за 38,5 мільёна эўра) – польскія ўлады прызначылі на дапамогу пацярпелым у канфлікце ў Сырыі. Бежанцы атрымалі грошы, галоўным чынам, праз міжнародныя ўстановы (больш за 30 мільёнаў эўра).
Польскія дабрачынныя арганізацыі разьмеркавалі 31 мільён злотых (амаль 7,5 мільёна эўра) зь дзяржаўнага бюджэту, а ў рамках уласных дабрачынных акцыі - больш за 46 мільёнаў злотых (звыш 11 мільёнаў эўра). У агульнай складанасьці палякі прызначылі на дапамогу ўцекачам больш за 200 мільёнаў злотых (больш за 48 мільёнаў эўра).
Як паведамляе польскае МЗС, у 2018 годзе сродкі будуць накіраваныя ў першую чаргу на дапамогу ахвярам грамадзянскай вайны ў Сырыі й канфлікту ў Іраку. Бюджэт складае каля 27 мільёнаў злотых (больш за 6,5 мільёна эўра). Гэтая сума павінна паступова павялічвацца на сродкі з рэзэрваў бюджэту, паведаміла Міністэрства фінансаў.
Аднак, паводле інфармацыі газэты „Rzeczpospolita”, польскія ўлады не плянуюць адкрываць „гуманітарнага калідора”. Узамен яны хочуць заангажавацца ў дапамогу бежанцам у Афрыцы, напрыклад, уцекачом з Эрытрэі й Судану.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт