Logo Polskiego Radia
Print

Перамовы па пытаньнях польскай службы аховы здароўя не ўдаліся

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 08.01.2018 16:22
Лекары не адмаўляюцца ад патрабаваньня павышэньня заробкаў і паляпшэньня ўмоў працы.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Польскія лекары не адмаўляюцца ад пратэстаў – піша «Dziennik Gazeta Prawna». Праўда, Міністэрства аховы здароўя прапанавала пачаць перамовы на тэму павышэньня зарплаты маладым лекарам, але не ўдалося іх зладзіць. Дыскусія цягнулася некалькі гадзін, і пытаньне затрымалася на спрэчцы за тое, хто адказвае за праблему і якія павінны быць выдаткі на службу аховы здароўя.

Кампраміс не ўдаецца знайсьці, паколькі ўсё разьбіваецца аб тое, колькі ўрад кожны год прызначыць на лячэньне. Абодва бакі кажуць, што яны гатовыя далей весьці перамовы, аднак галоўнай праблемай зьяўляецца нават ня тое, што лекары адмаўляюцца ад палажэньня кантракту, які дазваляе ім працаваць даўжэй, чым 48 гадзін у тыдзень, а тое, што спэцыялістаў проста не хапае. Гэта відаць асабліва ў невялікіх мясцовасьцях. Гэта праблема, з якой змагаецца шмат шпіталяў у Польшчы.

У вялікім горадзе лекары зарабляюць, парадаксальна, менш (калі працуюць у адным месцы), але і так яны ахвотней уладкоўваюцца на працу ў бальніцы вялікага горада, паколькі жыцьцё, скажам, у Варшаве дае ім на многа больш магчымасьцяў разьвівацца, паслаць дзяцей у добрую школу, і таксама тут ёсьць магчымасьць добрай працы для жонкі або мужа.

Dziennik Gazeta Prawna/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт