Logo Polskiego Radia
Print

Зьмены ў польскім урадзе: паляпшэньне іміджу ў грамадзтве і за мяжой

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 10.01.2018 12:55
Прэм’ер-міністру М. Маравецкаму ўдалося пазбыцца ад людзей, якія былі самым вялікім балястам.
Польскі ўрад у новым складзеПольскі ўрад у новым складзеPAP/Marcin Obara

Усе выданьні шмат увагі прысьвячаюць тэматыцы пэрсанальных зьменаў у польскім кабінэце міністраў. Нагадаем, са сваімі пасадамі разьвіталіся некалькі міністраў, між іншым, аховы здароўя, нацыянальнай абароны, замежных спраў. «Rzeczpospolita» мяркуе, што адстаўка міністра абароны Антоні Мацярэвіча была самым вялікім сюрпрызам рэканструкцыі ўраду. Гэта вынік, у прыватнасьці, вельмі вялікага прэсінгу з боку прэзыдэнцкага палацу і асабіста прэзыдэнта Анджэя Дуды. На месца Мацярэвіча быў прызначаны Марыюш Блашчак, дагэтуль міністар унутраных спраў, давераная асоба старшыні кіруючай партыі «Права й справядлівасьць» Яраслава Качыньскага.

Камэнтатар выданьня піша, што прэм’ер-міністру Матэвушу Маравецкаму ўдалося пазбыцца з ураду ад людзей, якія былі самым вялікім балястам. Без Мацярэвіча, Вашчыкоўскага, Шышкі яму прасьцей будзе кантраляваць ажыцьцяўленьне задач, пастаўленых перад урадам. Важным зьяўляецца таксама пытаньне паляпшэньня іміджу Польшчы за мяжою, у Эўрапейскім Зьвязе. Дзякуючы зьменам ва ўрадзе, Маравецкі атрымаў моцныя аргумэнты на перамовы з прадстаўнікамі Эўрапейскай камісіі, мог сьмела казаць, што вэктар, у якім накіроўваецца праца кіруючых сілаў Польшчы, памяняўся.

Аднак цяжка не задаваць сабе пытаньня, на колькі прэм'ер-міністар рэалізуе ўласны сцэнар, а на колькі гэта сцэнар Яраслава Качыньскага. Новы ўрад – гэта ідэальны кампраміс паміж рознымі фракцыямі ўнутры партыі «ПіС». Партыя зноў здымае маску радыкала, каб заваяваць давер выбаршчыкаў, якія ня любіць агрэсіўнай рыторыкі. Гэта выразны знак, што набліжаюцца выбары. Качыньскі скарыстаўся старым і правераным манэўрам, які гарантуе хуткі рост папулярнасьці ў апытаньнях грамадзкай думкі і выбівае аргумэнты з вуснаў апазыцыі.

«Gazeta Polska» таксама згадвае пра зьмены ва ўрадзе. Піша, між іншым, пра важнае для іміджу краіны за мяжою Міністэрства замежных спраў. Можна было прасачыць некаторыя заканамернасьці ў напрамках дзейнасьці ведамства пад кіраўніцтвам Вітальда Вашчыкоўскага – адзначае камэнтатар Марцін Герман. Перад тым, як стаць міністрам, Вашчыкоўскі, будучы дыпляматам, на працягу многіх гадоў працаваў у галіне адносінаў з Паўночнай Амэрыкай, Блізкім Усходам ды займаўся справамі міжнароднай бясьпекі. І таму нічога дзіўнага няма ў тым, што менавіта на гэтым грунце ў яго былі посьпехі ў якасьці міністра. Гэта, напрыклад, ваенная база NATO ў Польшчы, сяброўства краіны ў радзе бясьпекі ААН.

У сваю чаргу ён не ангажаваўся ў паляпшэньне адносін з Эўрапейскім Зьвязам ды з дзяржавамі, якія знаходзяцца за ўсходняй мяжой Польшчы. У гэтым абшары вынікі яго працы нават меншыя, чым задавальняючыя. Тым часам адносіны з суседзямі з-за ўсходняй мяжы маюць для Польшчы калясальнае значэньне, як цяпер, так і ў будучым. Будзем спадзявацца, што новы кіраўнік Міністэрства замежных спраў гэта лепш разумее, чым той, які быў адпраўлены ў адстаўку.

Rzeczpospolita/Gazeta Polska/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт