Logo Polskiego Radia
Print

Якім чынам найлепш адзначаць стагодзьдзе польскай незалежнасьці

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.01.2018 14:41
Сто гадоў таму ў Польшчы пачаўся працэс будаваньня дзяржаўных устаноў, незалежнасьці.
"Маршал Юзаф Пілсудскі вярхом на Каштанцы" - карціна аўтарства Войцеха Косака, 1928 г. Пілсудскі быў адным з "бацькоў" незалежнасьці."Маршал Юзаф Пілсудскі вярхом на Каштанцы" - карціна аўтарства Войцеха Косака, 1928 г. Пілсудскі быў адным з "бацькоў" незалежнасьці.wikimedia commons/public domain

Якім чынам палякі павінны адзначаць стагодзьдзе дзяржаўнай незалежнасьці, як паказаць сьвету, што здарылася сто гадоў таму? Гэтае пытаньне тыднёвік «Sieci» задаў старшыні Інстытуту нацыянальнай памяці Яраславу Шарэку (Jarosław Szarek). Ён падкрэсьлівае, што незалежнасьць не была дадзеная палякам дарма. Яны за яе змагаліся, гэта быў працэс, трэба таксама падкрэсьліваць, што сто гадоў таму гэты працэс быў толькі пачаткам будаваньня дзяржавы. Тады не было вядома, якім будзе выгляд Польшчы, магло здарыцца, што захавалася б толькі Варшаўскае княства.

11 лістапада 1918 году палякі зноў мелі ўласную дзяржаву, якая была цалкам незалежнай цягам 20 гадоў. Гэта не была ідэальная дзяржава, але ўдалося адбудаваць эліты, карані якіх выводзіліся з таго асяродзьдзя, якое за незалежнасьць змагалася.

Якім чынам неабходна прадстаўляць тэматыку, каб зацікавіць людзей, асабліва моладзь? Яраслаў Шарэк гаворыць, што мы жывем у часы культуры карцінак, вобразу, таму ІНП папануе, каб моладзь здымала ўласныя кароткамэтражныя фільмы пра людзей незалежнасьці. Такую стужку можна зьняць нават на мабільны тэлефон.

Сто гадоў таму ў Польшчы пачаўся працэс будаваньня дзяржаўных устаноў, незалежнасьці, насельніцтва было вельмі бедным, але паявілася пачуцьцё, што польскае – гэта добра. Падобны працэс адбываецца цяпер. Польская дзяржава адбудоўвае эканамічную, ваенную і палітычную незалежнасьць. Ці можна праводзіць паралелі? Так, – кажа Шарэк, – цягам часу мяняюцца тэхналёгіі, умовы жыцьця, але людзі застаюцца аднолькавымі. Палякі перажываюць падобныя эмоцыі, у іх падобныя добрыя і дрэнныя бакі, як і сто гадоў таму. Гэта народ, які кахае свабоду, і да яе імкнецца, як у галіне эканомікі, прадпрымальніцтва, так і ў адносінах паміж народамі. Таксама падзелы ў грамадзтве былі заўсёды, як сто гадоў таму, так і ў часы «Салідарнасьці» або цяпер. Адрозныя погляды – гэта для палякаў натуральны стан.

Sieci/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт