Logo Polskiego Radia
Print

Выйшаў чарговы цытатнік Аляксандра Лукашэнкі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 16.01.2018 14:45
  • 16.01.18_цытатнік Лукашэнкі.mp3
Уладзімер Падгол запісвае словы Лукашэнкі больш за 20 гадоў.
radyjo.net/U.Padhol

Выйшла чарговая кніжка цытатаў Аляксандра Лукашэнкі "Народны тэлевізар" за 2017 год. Гэта ўжо 22 выданьне. Палітычны аглядальнік Уладзімер Падгол запісвае цытаты Лукашэні больш за 20 гадоў. Кожны год выходзіць ад аднаго да пяці цытатнікаў.

Паводле словаў Падгола, першую кніжачку "прафінансавала й атрымала Ангела Мэркель", а Ўладзімер Пуцін "даручыў сваім супрацоўнікам займець цытаты Лукашэнкі". З таго часу Ўладзімер Падгол пасьлядоўна перадае кніжачку Пуціну.

Прэзэнтацыя цытатніка "Народны тэлевізар" за 2017 год адбылася ў панядзелак 15 студзеня ў пасольстве Расеі ў Менску. Пазьней адбудзецца перадача цытатніка Мэркель у амбасадзе Германіі.

Зь якой мэтай Уладзімер Падгол зьбірае цытаты Лукашэнкі? Хто іх чытае? Пра цікавінкі, зьвязаныя з гэтай кніжкай, у далучаным файле расказвае сам аўтар.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт