Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканцы дадуць палякам скідку на комплексы Patriot

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.01.2018 16:10
Сталі вядомыя педрабязнасьці перамовы з ЗША па супрацьпаветранай сыстэме „Вісла”.
Зэнітны ракетны комплекс сярэдняга радыюсу дзеяньня PatriotЗэнітны ракетны комплекс сярэдняга радыюсу дзеяньня PatriotDarkone/wikipedia.org/CC BY-SA 2.5

Амэрыканцы дадуць палякам скідку на комплексы Patriot
Сталі вядомыя педрабязнасьці перамовы з ЗША па супрацьпаветранай сыстэме „Вісла”.
Найноўшая цана, якую патрабуюць ЗША за рэалізацыю першага этапу кантракту на пастаўку элемэнтаў польскай супрацьпаветранай сыстэмы „Вісла”, можа скласьці на 1,6 млрд даляраў менш, чым першапачаткова плянавалася, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.
Сыстэма павінна запэўніць бясьпеку польскай паветранай прасторы. Яна будзе складацца, у прыватнасьці, з пускавых установак, ракет, РЛС і каманднага пункту. Некалькі дзён таму ЗША паведамілі палякам пра кошт першага этапу кантракту.
Аднак, паводле газэты, канчатковая сума будзе меншай, чым першапачатковая, а кантракт можа быць заключаны ўжо ў канцы канца бягучага кварталу.
Нагадаем, амэрыканскае Агенцтва па супрацоўніцтву ў галіне абароны й бясьпекі (DSCA) у лістападзе мінулага году паведаміла Кангрэсу ЗША пра намер прадаць Польшчы ракеты Patriot разам са дапаможным абсталяваньнем на агульную суму 10,5 млрд даляраў. Гэта на 1,6 млрд (7 млрд злотых) больш, чым Польшча мае намер прызначыць на сваю супрацьракетную абарону.
Для польскага боку прапанаваная амэрыканцамі сума непрымальная.
„Мы проста ня можам сабе дазволіць выдаткаваць столькі грошай на пакупку дзьвюх батарэяў і ракетаў PAC-3 (Patriot Advanced Capability-3”)”, - пракамэнтараваў напрыканцы мінулага году намесьнік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Барташ Каўнацкі, нагадае Dziennik Gazeta Prawna.
аз

Найноўшая цана, якую патрабуюць ЗША за рэалізацыю першага этапу кантракту на пастаўку элемэнтаў польскай супрацьпаветранай сыстэмы „Вісла”, можа скласьці на 2 млрд даляраў менш, чым першапачаткова плянавалася, паведамляе "Dziennik Gazeta Prawna".

Сыстэма павінна запэўніць бясьпеку польскай паветранай прасторы. Яна будзе складацца, у прыватнасьці, з пускавых установак, ракет, РЛС і каманднага пункту. Некалькі дзён таму ЗША паведамілі палякам пра кошт першага этапу кантракту.
Аднак, паводле газэты, канчатковая сума будзе меншай, чым першапачатковая, а кантракт можа быць заключаны ўжо ў канцы канца бягучага кварталу.

Нагадаем, амэрыканскае Агенцтва па супрацоўніцтву ў галіне абароны й бясьпекі (DSCA) у лістападзе мінулага году паведаміла Кангрэсу ЗША пра намер прадаць Польшчы ракеты Patriot разам са дапаможным абсталяваньнем на агульную суму 10,5 млрд даляраў. Гэта на 2 млрд даляраў (7 млрд злотых) больш, чым Польшча мае намер прызначыць на сваю супрацьракетную абарону.

Для польскага боку прапанаваная амэрыканцамі сума непрымальная.
„Мы проста ня можам сабе дазволіць выдаткаваць столькі грошай на пакупку дзьвюх батарэяў і ракетаў PAC-3 (Patriot Advanced Capability-3”)”, - пракамэнтараваў напрыканцы мінулага году намесьнік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Барташ Каўнацкі, нагадае "Dziennik Gazeta Prawna".

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт