Logo Polskiego Radia
Print

Польскі Каталіцкі касьцёл адзначыў Дзень юдаізму

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.01.2018 17:02
  • Дзень юдаізму.mp3
«Мір! Мір усім – далёкім і блізкім» – гэта лёзунг сёлетняга Дня юдаізму.
Галоўны рабін Польшчы Махаэль Шудрых (справа) і біскуп Рафал Маркоўскі (зьлева) Галоўны рабін Польшчы Махаэль Шудрых (справа) і біскуп Рафал Маркоўскі (зьлева) PAP/Tomasz Gzell

Сёньня, 17 студзеня, польскі Каталіцкі касьцёл адзначае Дзень юдаізму. Гэтая дата была ўстаноўленая ў 1997 годзе Канфэрэнцыяй Эпіскапату Польшчы за дзень да іншай даты – Тыдня малітвы за адзінства хрысьціян, які пачынаецца 18 студзеня.
Штогод галоўнае адзначэньне Дня юдаізму адбываецца ў іншым горадзе. У 1998 годзе гэта была Варшава, у 1999 – Уроцлаў, у 2002 – Люблін, у 2003 – Беласток, у 2013 – Аполе. Для прыкладу, у Аполі адбылося сумеснае богаслужэньне з удзелам каталікоў і іудзеяў. Акрамя таго, у горадзе былі адкрыты дзьве выставы: «Сьцяна плачу» ў дыяцэзіяльным музэі й «Ізраіль – учора й сёньня» ў Апольскім унівэрсытэце.
Паводле каталіцкіх тэолягаў, пазнаньне юдаізму ўзбагачае веру ў Хрыста, бо хрысьціянства бярэ свой пачатак з гэтай рэлігіі – ад патрыярхаў Абрагама, Ісаака, Якава.
У рамках Дня юдаізму адбываюцца ўрачыстыя набажэнствы, канцэрты й іншыя культурныя мерапрыемствы ня толькі ў галоўным горадзе, дзе адзначаецца дата, але й таксама ў іншых населеных пунктах па ўсёй краіне.
Штогод Дзень юдаізму мае адмысловы лёзунг. Напрыклад, у 1998 годзе, калі дата была адзначаная ўпершыню, лёзунг гучаў наступным чынам: «Калі сустракаю Хрыста, сустракаю юдаізм». У 2013 годзе лёзунг гучаў «Я, Іосіф, брат ваш», а годам пазьней – «Госпад – мая сіла. Я яму ўдзячны за выратаваньне».
«Мір! Мір усім – далёкім і блізкім» – гэта лёзунг сёлетняга Дня юдаізму. Супольная малітва каталікоў і іудзеяў адбылася ў базыліцы Ордэну францішканаў у Кракаве. Узаемаадносіны паміж хрысьціянамі й габрэямі павінны мець братэрскі характар, лічыць ксёндз прафэсар Лукаш Камыкоўскі з Кракаўскага ўнівэрсытэту імя Яна Паўла ІІ.
Лукаш Камыкоўскі: Гэты дзень павінен нагадваць хрысьціянам пра тое, што ў іх супольныя карані з габрэйскім народам. Нагадаю, што Папа рымскі Ян Павал ІІ пастаянна казаў пра тое, што габрэі – гэта братні для каталікоў народ. Ён лічыў габрэяў старшымі братамі, бо яны былі першымі, хто стаў верыць у адзінага Бога, а мы, хрысьціяне, маем у гэтай веры свае карані.
У гэтым годзе галоўным горадам адзначэньня зьяўляецца Варшава. На варшаўскіх габрэйскіх могілках ды на тэрыторыі былога гета адбылася супольная малітва за супакой душ памерлых і загінулых. Малітву ўзначалілі галоўны рабін Польшчы Махаэль Шудрых і біскуп Рафал Маркоўскі. Сьвятары разам зачыталі 130-ы псалом зь Бібліі на іўрыце й па-польску. А вось у катэдры сьвятога Яна Хрысьціцеля адмысловую імшу адправіў мітрапаліт варшаўскі арцыбіскуп Казімеж Ныч.
вс

Сёньня, 17 студзеня, польскі Каталіцкі касьцёл адзначае Дзень юдаізму. Гэтая дата была ўстаноўленая ў 1997 годзе Канфэрэнцыяй Эпіскапату Польшчы за дзень да іншай даты – Тыдня малітвы за адзінства хрысьціян, які пачынаецца 18 студзеня.

Штогод галоўнае адзначэньне Дня юдаізму адбываецца ў іншым горадзе. У 1998 годзе гэта была Варшава, у 1999 – Уроцлаў, у 2002 – Люблін, у 2003 – Беласток, у 2013 – Аполе. Для прыкладу, у Аполі адбылося сумеснае богаслужэньне з удзелам каталікоў і іудзеяў. Акрамя таго, у горадзе былі адкрыты дзьве выставы: «Сьцяна плачу» ў дыяцэзіяльным музэі й «Ізраіль – учора й сёньня» ў Апольскім унівэрсытэце.

Паводле каталіцкіх тэолягаў, пазнаньне юдаізму ўзбагачае веру ў Хрыста, бо хрысьціянства бярэ свой пачатак з гэтай рэлігіі – ад патрыярхаў Абрагама, Ісаака, Якава.

У рамках Дня юдаізму адбываюцца ўрачыстыя набажэнствы, канцэрты й іншыя культурныя мерапрыемствы ня толькі ў галоўным горадзе, дзе адзначаецца дата, але й таксама ў іншых населеных пунктах па ўсёй краіне.

Штогод Дзень юдаізму мае адмысловы лёзунг. Напрыклад, у 1998 годзе, калі дата была адзначаная ўпершыню, лёзунг гучаў наступным чынам: «Калі сустракаю Хрыста, сустракаю юдаізм». У 2013 годзе лёзунг гучаў «Я, Іосіф, брат ваш», а годам пазьней – «Госпад – мая сіла. Я яму ўдзячны за выратаваньне».

«Мір! Мір усім – далёкім і блізкім» – гэта лёзунг сёлетняга Дня юдаізму. Супольная малітва каталікоў і іудзеяў адбылася ў базыліцы Ордэну францішканаў у Кракаве. Узаемаадносіны паміж хрысьціянамі й габрэямі павінны мець братэрскі характар, лічыць ксёндз прафэсар Лукаш Камыкоўскі з Кракаўскага ўнівэрсытэту імя Яна Паўла ІІ.

Лукаш Камыкоўскі: Гэты дзень павінен нагадваць хрысьціянам пра тое, што ў іх супольныя карані з габрэйскім народам. Нагадаю, што Папа рымскі Ян Павал ІІ пастаянна казаў пра тое, што габрэі – гэта братні для каталікоў народ. Ён лічыў габрэяў старшымі братамі, бо яны былі першымі, хто стаў верыць у адзінага Бога, а мы, хрысьціяне, маем у гэтай веры свае карані.

У гэтым годзе галоўным горадам адзначэньня зьяўляецца Варшава. На варшаўскіх габрэйскіх могілках ды на тэрыторыі былога гета адбылася супольная малітва за супакой душ памерлых і загінулых. Малітву ўзначалілі галоўны рабін Польшчы Махаэль Шудрых і біскуп Рафал Маркоўскі. Сьвятары разам зачыталі 130-ы псалом зь Бібліі на іўрыце й па-польску.

А вось у катэдры сьвятога Яна Хрысьціцеля адмысловую імшу адправіў мітрапаліт варшаўскі арцыбіскуп Казімеж Ныч.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт