Logo Polskiego Radia
Print

Правацэнтрысты: Кандыдатаў не рэгістравалі па надуманых прычынах

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.01.2018 14:23
  • Правацэнтрысты.mp3
Сёньня завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі.
Юры Губарэвіч і Віталь РымашэўскіЮры Губарэвіч і Віталь Рымашэўскіфота: прынскрын з відэа на профілі Руху "За Свабоду" ў Фэйсбуку

18 студзеня завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі. Гэтым самым пачынаецца перадвыбарная агітацыя. Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пройдуць 18 лютага. На мітынгу, які сёньня правяла правацэнтрысцкая кааліцыя, было заяўлена, што многія кандыдаты не былі зарэгістраваныя па надуманых прычынах. Тэму працягвае АВ
Лідары правацэнтрысцкай кааліцыі (АГП, БХД, Рух «За Свабоду») распачалі перадвыбарную агітацыйную кампанію прэс-канфэрэнцыяй каля Камароўскага рынку ў Менску. Яны паведамілі, што пакуль ёсьць толькі частковыя зьвесткі аб зарэгістраваных кандыдатах. Лепш за ўсё сытуацыя выглядае ў АГП. Яе лідар Анатоль Лябедзька адзначыў, што зарэгістраваныя 17 з 17 кандыдатаў па ўсёй Беларусі, адмоваў пакуль няма.
Ад Руху «За свабоду» ў Менску не зарэгістравалі пяць з сямі кандыдатаў.
Ю. Губарэвіч: Не зарэгістравалі па надуманых прычынах. Асноўная прэтэнзія – несапраўдныя подпісы. Рабілі гэта як пад капірку. У кожнага незарэгістраванага кандыдата было па дзесяць такіх подпісаў.
Юры Рымашэўскі з Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі паведаміў, што ў Менску не зарэгістравалі ўсіх пецярых кандыдатаў, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў.
На далейшым перадвыбарным этапе правацэнтрысцкая кааліцыя плянуе надалей працаваць разам. У бліжэйшы месяц будзе адбывацца цэлы шэраг паездак у рэгіёны, у часе якіх грамадзтву будуць прадстаўленыя альтэрнатыўныя выбары – гаворыць Юры Губарэвіч.
Ю. Губарэвіч:
Анатоль Лябедзька расказаў, што на бліжэйшы месяц кааліцыя паставіла перад сабой тры канкрэтныя задачы.
А. Лябедзька: Першая задача – збор доказаў таго, што ў Беларусі няма выбараў. Ёсьць кампанія без правіл. Яшчэ на этапе фармаваньня выбарчых камісій мы сабралі такія доказы. Толькі адзін правацэнтрыст трапіў у камісію, дзе лічаць галасы. Ёсьць шмат доказаў, што кандыдатаў не рэгістравалі па палітычных матывах. Другая задача – прасоўваць пазытыўную альтэрнатыву для людзей. У нас ёсьць праграма, ёсьць адказ на пытаньне, што рабіць. Вельмі важна падчас крызысу размаўляць з людзьмі. Трэцяе – гэта новыя твары беларускай палітыкі. У гэтую кампанію прыйшло шмат новых людзей. Нашая задача – зрабіць так, каб пра іх ведалі людзі.
Выбары ў Саветы дэпутатаў пройдуць 18 лютага, але для апазыцыі час працы не закончыцца – дадае Віталь Рымашэўскі. «Нашай задачай будзе захаваньне працы кандыдатаў на акругах. Яны будуць рэальнымі народнымі прадстаўнікамі. Цягам тыдня пасьля выбараў мы плянуем сабраць усіх кандыдатаў разам. Асноўная задача на будучыню – зьмена выбарчага заканадаўства», – дадаў Рымашэўскі.

Гэтым самым пачынаецца перадвыбарная агітацыя. Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў пройдуць 18 лютага. На мітынгу, які сёньня правяла правацэнтрысцкая кааліцыя, было заяўлена, што многія кандыдаты не былі зарэгістраваныя па надуманых прычынах.

Лідары правацэнтрысцкай кааліцыі (АГП, БХД, Рух «За Свабоду») распачалі перадвыбарную агітацыйную кампанію прэс-канфэрэнцыяй каля Камароўскага рынку ў Менску. Яны паведамілі, што пакуль ёсьць толькі частковыя зьвесткі аб зарэгістраваных кандыдатах. Лепш за ўсё сытуацыя выглядае ў АГП. Яе лідар Анатоль Лябедзька адзначыў, што зарэгістраваныя 17 з 17 кандыдатаў па ўсёй Беларусі, адмоваў пакуль няма.

Ад Руху «За свабоду» ў Менску не зарэгістравалі пяць з сямі кандыдатаў.

Ю. Губарэвіч: Не зарэгістравалі па надуманых прычынах. Асноўная прэтэнзія – несапраўдныя подпісы. Рабілі гэта як пад капірку. У кожнага незарэгістраванага кандыдата было па дзесяць такіх подпісаў.

Віталь Рымашэўскі з Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі паведаміў, што ў Менску не зарэгістравалі ўсіх пецярых кандыдатаў, якія вылучаліся шляхам збору подпісаў.

На далейшым перадвыбарным этапе правацэнтрысцкая кааліцыя плянуе надалей працаваць разам. У бліжэйшы месяц будзе адбывацца цэлы шэраг паездак у рэгіёны, у часе якіх грамадзтву будуць прадстаўленыя альтэрнатыўныя выбары –

Анатоль Лябедзька расказаў, што на бліжэйшы месяц кааліцыя паставіла перад сабой тры канкрэтныя задачы.

А. Лябедзька: Першая задача – збор доказаў таго, што ў Беларусі няма выбараў. Ёсьць кампанія без правіл. Яшчэ на этапе фармаваньня выбарчых камісій мы сабралі такія доказы. Толькі адзін правацэнтрыст трапіў у камісію, дзе лічаць галасы. Ёсьць шмат доказаў, што кандыдатаў не рэгістравалі па палітычных матывах. Другая задача – прасоўваць пазытыўную альтэрнатыву для людзей. У нас ёсьць праграма, ёсьць адказ на пытаньне, што рабіць. Вельмі важна падчас крызысу размаўляць з людзьмі. Трэцяе – гэта новыя твары беларускай палітыкі. У гэтую кампанію прыйшло шмат новых людзей. Нашая задача – зрабіць так, каб пра іх ведалі людзі.

Выбары ў Саветы дэпутатаў пройдуць 18 лютага, але для апазыцыі час працы не закончыцца – дадае Віталь Рымашэўскі. «Нашай задачай будзе захаваньне працы кандыдатаў на акругах. Яны будуць рэальнымі народнымі прадстаўнікамі. Цягам тыдня пасьля выбараў мы плянуем сабраць усіх кандыдатаў разам. Асноўная задача на будучыню – зьмена выбарчага заканадаўства», – дадаў Рымашэўскі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт