Logo Polskiego Radia
Print

Польшча разьвівае супрацоўніцтва з ЗША ў галіне абароны

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 19.01.2018 15:09
Міністар абароны: "Мы спадзяемся большай прысутнасьці войскаў ЗША ў Польшчы".
М. Блашчак і Г. МакМастэрМ. Блашчак і Г. МакМастэрfoto: mon.gov.pl

Польшча імкнецца да большай прысутнасьці амэрыканскіх войскаў на сваёй тэрыторыі. Гэтая тэма была найважнейшай падчас перамоваў паміж міністрам нацыянальнай абароны Польшчы Марыюшам Блашчакам і дарадчыкам прэзыдэнта ЗША па пытаньнях бясьпекі генэралам Гэрбэртам Р. МакМастэрам (Herbert R. McMaster). У ходзе сустрэчы ішла таксама гаворка пра больш інтэнсіўнае супрацоўніцтва ў галіне ўзбраеньня – паведамляе «Gazeta Polska Codziennie» на сваім сайце.

Генэрал МакМастэр лічыцца адной з найважнейшых асобаў ва ўзброеных сілах ЗША. 55-гадовы вэтэран вайны ў Пэрсідзкай затоцы і Аўганістане быў прызначаны дарадчыкам прэзыдэнта Дональда Трампа ў лютым мінулага году. З таго часу яго меркаваньне мае вырашальнае значэньне ў пытаньнях узбраеньня і вайсковых справах, якімі займаецца Белы Дом.

Сустрэча польскага міністра з амэрыканскім генэралам была прысьвечаная галоўным чынам рэалізацыі пастановаў саміту NATO, які адбыўся ў Варшаве ў 2016 годзе, у тым ліку далейшаму ўзмацненьню ўсходняй мяжы пакту. «Я казаў, згодна палітыцы польскага ўраду, што мы спадзяемся больш шырокай прысутнасьці войскаў ЗША ў Польшчы. Мы гарантуем, што гэтая прысутнасьць будзе карыснай ня толькі для Польшчы, але таксама для Цэнтральна-Усходняй Эўропы», – заявіў міністар Блашчак.

Gazeta Polska Codziennie/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт